21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Як атрымаць шэнгенскую або нацыянальную візу?

25.08.2009 22:00 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У краiны Шэнгену можна не патрапiць, калi ў вас праблемы з беларускай падатковай. А яшчэ Еўрарадыё высветлiла, што, каб атрымаць шэнгенскую вiзу, беларусу давядзецца сабраць каля 10 розных даведак.

У Шэнгенскую зону ўступаюць апроч iншых Лiтва, Чэхiя, Славакiя i Польшча. Еўрарадыё вырашыла даведацца, цi захаваюць гэтыя краiны нацыянальныя вiзы для беларусаў i што неабходна, каб атрымаць шэнгенскую вiзу.

Ужо 21 снежня можна падаць дакументы на атрыманне шэнгенскай вiзы ў любую з амбасадаў гэтых краiн. Усюды тэрмiн выдачы вiз прыкладна аднолькавы — да 10 дзён.

Аднолькавыя таксама i ўмовы. Для таго каб атрымаць шэнгенскую вiзу, вам давядзецца запоўнiць анкету, прынесцi фотаздымкi, адксеракапiраваць пашпарт, прадаставiць арыгiнал запрашэння, а таксама падаць даведку з месца працы з указаннем пасады i заробку за апошнiя 6 месяцаў, а таксама пацвярджэнне з працы, што вас не звольняць да прыезду назад.

Акрамя таго, вам давядзецца паказаць працоўную кнiжку i пакiнуць у амбасадзе яе ксеракопiю. Адна з галоўных умоў атрымання шэнгенскай вiзы — даказаць у амбасадзе, што ў вас ёсць грошы. У вас папросяць выпiску з банкаўскага рахунку, якi пацвярджае пастаянны заробак за апошнiя 6 месяцаў i iншыя дакументы, якiя пацвярджаюць фiнансавую i матэрыяльную плацежаздольнасць. Напрыклад, дакументы на кватэру, машыну i г.д.

Калi вы студэнт, то вам давядзецца несцi працоўныя кнiжкi бацькоў i выпiску аб iх заробку. А калi вы iндывiдуальны прадпрымальнiк, то ў дадатак да ўсяго ў вас папросяць даведку з падатковай, што ў вас няма запазычанасцi.

Калi ўсе дакументы ў парадку, то вы можаце атрымаць шэнгенскую вiзу на паўгода з магчымасцю знаходзiцца ў краiнах Шэнгена 90 дзён. Пры гэтым шматразовая яна або аднаразовая будзе залежаць ад пададзеных дакументаў. Кошт аднолькавы — 60 еўра.

Калi вы жадаеце вандраваць па розных краiнах Шэнгенскай дамовы, то вiзу трэба атрымлiваць у консульстве той дзяржавы, якую вы будзеце наведваць першай. Пры гэтым дакументы неабходна падаваць асабiста. Турыстычная фiрма тут не дапаможа.

Пра гэта Еўрарадыё паведамiла супрацоўнiца консульскага аддзела амбасады Славакii ў Беларусi.

"Маючы аднакратную вiзу, якую вы атрымлiваеце ў амбасадзе любой краiны Шэнгенскай зоны, вы можаце вандраваць па астатнiх краiнах. Напрыклад, вы атрымалi аднаразовую вiзу ў лiтоўскiм консульстве на 10 дзён.

Вы можаце пабыць некалькi дзён у Лiтве, а потым спакойна ехаць у Славакiю. Усё гэта ў межах 10 дзён. Такiм чынам, чалавек, якi жадае атрымаць шэнгенскую вiзу i вандраваць па ўсёй Еўропе, павiнен звяртацца ў амбасаду той краiны, якую ён будзе наведваць першай".

Як высветлiла Еўрарадыё, Польшча, Чэхiя i Славакiя пакiнулi для беларусаў гадавыя нацыянальныя вiзы. Iх будуць выдаваць у выпадку, калi вы вучыцеся ў гэтых краiнах або супрацоўнiчаеце з тамтэйшымi прадпрыемствамi цi арганiзацыямi.

Кошт такiх вiз кожная краiна вызначае сама: у Польшчы — 35 еўра, у Чэхii — 76 еўра, у Славакii — каля 150 еўра. А вось Лiтва падобную iнiцыятыву не падтрымала. Там нацыянальныя вiзы амаль не будуць выдавацца. Пра гэта Еўрарадыё паведамiў амбасадар Лiтвы ў Беларусi Эдмiнас Багдонас.

"Ва ўсiх выпадках будзе шэнгенская вiза. Нацыянальная вiза — гэта вельмi вузкi, маленькi i спецыфiчны адсотак — не больш за 0,5% выпадкаў. Гэта няшчасцi, трагедыi… Консульскiя службоўцы будуць прымаць асобнае рашэнне па кожным такiм выпадку. Нацыянальная вiза не тычыцца нi турыстаў, нi каго-небудзь iншага".


Умовы выдачы ў вiз у Лiтву, Польшчу, Славакiю i Чэхiю

КраiнаШэнгенская вiза: аднаразовая/
шматразоваяКолькi чакаць пасля падачы дакументаўНацыянальная
вiзаУмова атрымання нацыянальнай вiзы
Лiтва
60/60 еўра
7-8 дзён
Залежыць ад рашэння консула
смерць цi хвароба сваяка, якi пражывае або часова знаходзiўся ў Лiтве
Польшча60/60 еўрада 10 дзён35 еўра на год
Навучанне, праца, бiзнэс-кантакты
Славакiя60/60 еўра10-30 дзёнКаля 150 еўра на год
Навучанне, бiзнэс-кантакты
Чэхiя60/60 еўрада 10 дзён76 еўра на год
Навучанне, праца, бiзнэс-кантакты

Пры гэтым нiякiх знiжак на атрыманне шэнгенскiх вiз не прадугледжана. Нават пенсiянеры i дзецi мусяць заплацiць 60 еўра.


Падрабязны спiс дакументаў на атрыманне шэнгенскай вiзы

1. Запоўнены бланк анкеты "Заява аб выдачы вiзы". Анкета як запаўняецца, так i падпiсваецца асабiста заяўнiкам (замест малалетнiх цi фiзiчна няздольнай асобы — адказная асоба цi апякун); анкету запаўняюць друкаванымi лацiнскiмi лiтарамi (не на камп'ютары!) фанетычнай транскрыпцыяй беларускай цi рускай мовы (магчыма, па-англiйску або на мове той краiны, у амбасаду якой вы звярнулiся).
2. Два аднолькавыя каляровыя фотаздымкi твару памерам 3,5х4,5 см. Пры гэтым адзiн фотаздымак вам вернуць пазней.
3. Пашпарт (тэрмiн яго дзеяння павiнен быць не менш за 3 месяцы з дня заканчэння тэрмiну дзеяння выдадзенай вiзы, у пашпарце павiнна быць як мiнiмум адна свабодная старонка з надпiсам вiзы/визы/visas).
4. Ксеракопiя апошнiх старонак пашпарта (стар. 30, 31, 32, 33).
5. Пацвярджэнне мэты паездкi:

Для дзелавых паездак: арыгiнал i ксеракопiя запрашэння на фiрменным бланку, выдадзенае гандлёвым партнёрам цi арганiзацыяй, пры падачы заявы на вiзу са шматразовым уездам — арыгiнал i копiя дамовы цi кантракту аб супрацоўнiцтве з прадпрыемствам/арганiзацыяй у краiне Шэнгенскай дамовы. Запрашэнне мусiць змяшчаць дакладную мэту прыбывання i падрабязную iнфармацыю пра месца жыхарства запрошанай асобы (назва гатэля,тэлефон), а таксама iнфармацыю аб тым, хто фiнансуе паездку. Факсавыя копii запрашэнняў да разгляду не прымаюцца.

Арганiзаваны/iндывiдуальны турызм: ваўчар турыстычнай кампанii з пацвярджэннем аплаты паслуг краiне (пражыванне, харчаванне) цi факсавае / па электроннай пошце бранiраванне гатэлю ў краiне з iнфармацыяй аб аплаце паслуг.

Гасцявыя паездкi: арыгiнал запрашэння i яго ксеракопiя ад асобы, якая запрашае, з натарыяльна засведчаным подпiсам асобы, якая запрашае. Запрашэнне павiнна змяшчаць iнфармацыю аб мэце вiзiту, месцы пражывання запрошанай асобы (адрас, тэлефон), а таксама звесткi аб тым, хто фiнансуе паездку цi дадатковыя выдаткi, звязаныя з паездкай заяўнiка на атрыманне вiзы.

Мiжнародныя мерапрыемствы (спартыўныя i культурныя мерапрыемствы, навуковыя сiмпозiумы, канферэнцыi ды iнш.): арыгiнал i ксеракопiя запрашэння, выдадзенае арганiзатарам мерапрыемства, а таксама лiст арганiзацыi, якая адпраўляе супрацоўнiка i просiць выдаць яму вiзу (нота мiнiстэрства, лiст спартыўнай асацыяцыi i г.д.)

Паездкi з iншай мэтай: дакумент, якi пацвярджае мэту паездкi i знаходжанне ў краiне Шэнгену.

6. Даведка з месца працы з указаннем пасады i заробку за апошнiя 6 месяцаў, а таксам пацвярджэнне працадаўцам адпачынку заяўнiка з захаваннем месца працы.

7. Арыгiнал i ксеракопiя працоўнай кнiжкi.

8. Пацвярджэнне плацежаздольнасцi заяўнiка.

Выпiска з банкаўскага рахунку, якi пацвярджае пастаянны заробак за перыяд апошнiх 6 месяцаў, крэдытная картка i iншыя дакументы, якiя пацвярджаюць фiнансавую i матэрыяльную плацежаздольнасць заяўнiка (валоданне кватэрай, машынай i г.д.)

9. Мiжнародны полiс медыцынскага страхавання павiнен дзейнiчаць на тэрыторыi краiн-членаў Шэнгену з мiнiмальнай сумай страхавання 30 тысяч еўра.

10. Транспартнае забеспячэнне паездкi:

Зваротны бiлет з фiксаванай датай паездкi.

Асабiсты аўтатранспарт — арыгiнал i ксеракопiя пасведчання кiроўцы i тэхнiчнага пашпарта, страхоўкi аўтатранспарту ("зялёная карта").

11. Праезд турыстычным аўтобусам — арыгiнал i ксеракопiя дамовы на аказанне транспартных паслуг.


Асобныя выпадкi:

У выпадку адзначаных катэгорый грамадзянаў неабходна дадаць наступныя дакументы:

Непаўналетнiя: падаць у пiсьмовай форме натарыяльна завераную згоду ад аднаго з бацькоў (або абодвух), якi не ўдзельнiчае ў паездцы, або апекуна. У згодзе ўказваецца дакладная дата i мэта знаходжання за мяжой, прозвiшча. Iмя i iмя па бацьку ўпаўнаважанай асобы, якая суправаджае непаўналетняга. Патрэбны таксама арыгiнал i ксеракопiя пасведчання аб нараджэннi i копii пашпартоў абодвух бацькоў (асабiстая прысутнасць аднаго з бацькоў пры падачы дакументаў з"яўляецца абавязковай!)

Студэнты i навучэнцы: даведка з навучальнай установы з пацвярджэннем, што вы сапраўды навучаецеся ў гэтай установе, копii працоўных кнiжак бацькоў, якiя забяспечваюць паездку, а таксама даведка з месца iх працы (з указаннем пасады i заробку за апошнiя 6 месяцаў); копiя пасведчання аб нараджэннi; у выпадку завочнага навучання — неабходна падаць дакументы ад працадаўцы.

Хатнiя гаспадынi: даведка з апошняга месца працы з iнфармацыяй аб заробку за апошнiя 6 месяцаў i былой пасадзе, копiя працоўнай кнiжкi мужа або асобы, якая аплачвае прыбыванне ў краiне Шэнгенскай дамовы, а таксама арыгiнал i копiя пасведчання аб шлюбе.

Беспрацоўныя: даведка з апошняга месца працы з iнфармацыяй аб заробку за апошнiя 6 месяцаў i пасадзе, якая займалася. Арыгiнал i ксеракопiя працоўнай кнiжкi асобы, якая аплачвае знаходжанне Шэнгенскай дамовы.

Пенсiянеры: даведка аб атрыманнi пенсii за апошнiя 3 месяцы, арыгiнал i ксеракопiя пенсiйнага пасведчання.

Iндывiдуальныя прадпрымальнiкi: арыгiнал i ксеракопiя пасведчання аб рэгiстрацыi, даведка аб прыбытках за апошнiя 6 месяцаў, выпiска з рахунку ў банку, даведка аб тым, што няма запазычанасцi па падатках.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У краiны Шэнгену можна не патрапiць, калi ў вас праблемы з беларускай падатковай.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика