21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сяргей Дубавец. СВАБОДА. Здраўствуй, Дзедушка Мароз

25.08.2009 22:11 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

    Сяргей Дубавец. Пісьменнік, журналіст, выдавец. Нарадзіўся ў 1959 годзе ў Мазыры. Пісаў усё жыццё, шмат і ва ўсіх жанрах, пераважна — у палемічным. Выдаў некалькі кніг эсэістыкі і прозы. Асноўная тэма творчасці — шуканне ўласнае тоеснасці беларуса ў сваёй краіне і ў свеце, у гісторыі і ў космасе. Быў рэдактарам газет «Свабода» (1990) і «Наша Ніва» (1991). З 1997 мае на Радыё Свабода аўтарскую перадачу «Вострая Брама». У Мінску на Новы год абавязкова здараецца што-небудзь такое, чаго не можа здарыцца нідзе ў свеце. Маю на ўвазе не цуды ўсякія і не выкананне жаданняў, а “нацыянальныя асаблівасці”, якія неўпрыкмет праяўляюцца ў нашым, здавалася б, зусім безнацыянальным жыцці, і кожнае свята ператвараюць у свята са слязою на вачах.

Гэтым разам мой сябра – даволі вядомы артыст прынёс такую “слязу” з бацькоўскага сходу ў дзіцячым садку, куды ходзіць ягонае дзіця. Загадчыца садка спыталася, хто з бацькоў узяўся б выканаць на ранішніку ролю Дзеда Мароза, бо на тое, каб запрашаць найміта ў садка няма грошай. Натуральна, сябра ахвотна прапанаваў свае паслугі, бо раней выступаў у такой ролі шмат разоў. Адна ўмова – гаварыць Дзед Мароз будзе па-беларуску. “Не-е-е, — адказала загадчыца. – Зачэм? Ня нада”. Чаму? – запытаўся сябра. Хіба ёсць нешта ненатуральнае ў тым, каб у беларускім садку да беларускіх дзетак Дзядуля Мароз казаў беларускія словы? “Дзеці ня поймуць. І ваабшчэ...” – такі быў адказ.

Ясна, што зразумеюць ці не зразумеюць, у гэтым выпадку залежыць не ад мовы, а ад умельства артыста, які будзе весці з дзецьмі жывую гутарку. Тым не менш, канчатковы адказ быў адмоўны. У выніку ў барадатага навагодняга чараўніка была пераапранутая адна з садаўскіх выхавальніц, якая абмежавалася ў сваёй ролі трыма словамі: “Паздраўляю вас, дзяцішкі”.

Што тут скажаш? Вы можаце папракнуць мяне ў тым, што зноў, каторы раз акцэнтую ўвагу на моўнай праблеме. Насамрэч, гэта праблема беларускага выбару. Замест якаснага культурнага прадукту мы (і нашы дзеці) спрэс атрымліваем сурагатнае нішто, чарговую анастасію слуцкую і паўлінку new, “бараду із ваты”. Вось што становіцца ўнутраным напаўненнем беларускага чалавека, сілкуе яго думкі і пачуцці, ягоную волю, дакладней, ягоную бязвольнасць і “агульную млявасць”.

Дапускаю, што такімі прасцей кіраваць, але ніяк не магу змірыцца з думкай, што цаною такога кіравання становіцца цэлая культура і мова адной з найстарэйшых еўрапейскіх нацый.

Мяне зусім не прываблівае тэма “таемнай змовы” дзяржавы супраць роднага слова. Але куды дзенешся, калі факты, падобныя да апісанай вышэй навагодняй гісторыі, сыплюцца ў нас адусюль, з усіх сфер жыцця, і ты разумееш урэшце, што гэта – сістэма. І ў падмурку гэтай сістэмы – уся наша сістэма адукацыі і выхавання.

Як, вы думаеце, ствараецца ў Беларусі новая школа? Ну, адпаведны аддзел адукацыі камплектуе настаўніцкі калектыў і вучнёўскія класы. “По умолчанию” кожная новая беларуская школа павінна быць расійскай. Вы скажаце – а давайце зробім беларускую! Вас не зразумеюць – “а зачэм?” Ну, усё ж такі, мы беларусы, роднае слова, мова продкаў і ўсё такое. Калі так, калі вы настойваеце, дык збірайце заявы бацькоў. І калі нават вам удасца абысці і пераканаць людзей, і яны напішуць гэтыя злашчасныя заявы, кожнаму з іх будзе сто разоў зададзенае пытанне: “Вы дзяйствіцельна хаціце абучаць сына ці доч па-беларускі? Вы добра падумалі?” Натуральна, простыя людзі – не зяноны пазьнякі і не нілы гілевічы, каб кожны раз казаць “Так, я настойваю!” і тлумачыць усім навокал, чаму беларускія дзеці павінны выхоўвацца па-беларуску, каб найлепшым чынам рэалізаваць у гэтым жыцці свой чалавечы патэнцыял. Гэта ўсё зразумела. Не зразумела толькі, чаму для стварэння беларускай школы ці класа ад вас патрабуюцца змагарныя высілкі (плюс атрымаеце таўро апазіцыянера), тады як расійская школа ці клас створацца без найменшых вашых намаганняў.

Што гэта як не змова?

І калі тыя высілкі і волевыяўленне бацькоў разглядаць як плату за іх патрыятызм, дык для астатніх нельга не згадаць параўнанне з бясплатным сырам, які бывае толькі ў пастцы. Згадзіцеся, для паспалітага беларускага народа ў год пацука алегорыя зусім не пазбаўленая сэнсу.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика