Хай забудзецца бяда
I бяды не робiць...
Калядуе Каляда,
Маладзенькi хлопец!
I ўсялякая брыда
Галавой наложыць...
Калядуе Каляда,
Рызыкоўны хлопец!
Долi чыстая вада
Хай усiх акропiць...
Калядуе Каляда,
Памяркоўны хлопец!
Жартаў добрых не шкада,
Кожнай цётцы хопiць...
Калядуе Каляда,
Жартаўлiвы хлопец!
I музыкаў грамада
Следам важна ходзiць...
Калядуе Каляда,
Кампанейскi хлопец!
Разявакаў чарада
Носам боб малоцiць...
Калядуе Каляда,
Самы лепшы хлопец!
Дзеўку ловiць ля куста
I нiяк не зловiць
Усё той жа Каляда,
Нежанаты хлопец!
А пяе, — дык любата!..
Аж душу салодзiць
Неўгамонны Каляда,
Беларускi хлопец:
«У двары адрына,
За адрынай хата —
Каляда багата!
У двары Марына,
Тоўста-чаравата —
Каляда багата!
У двары калiна,
А на ганку шмата -
Каляда багата!
За сталом радзiна
Сустракае свята -
Каляда багата!»
Роднае
Той, хто любiць буракi
I цыбулю есцi —
Дужы, быццам дуб якi
На Палессi дзесьцi.
Той, хто любiць гарбуза,
Рэдзьку есць i рэпу —
Робiцца мацнейшы за
Моцнага Машэку!
Моцы Бог таму дае —
Зноў жа як Машэку! —
Хто з крынiцы роднай п'е
Змалку i давеку.
I ад Страшнага суда
Збавiць нас з табою
Толькi родная яда
З роднаю вадою!
Бусел
Плача груша на мяжы,
I балота ў скрусе, —
Паляцеў у край чужы
Беларускi бусел.
Паляцеў жа нездарма,
Бо жаўцеюць лозы,
I наперадзе зiма,
Лютыя марозы...
Каб не згiнуць-уцалець,
Беларускi бусел
З бацькаўшчыны паляцець
На чужыну мусiў!
Бацькаўшчына не вiдна
За халодным дымам...
Эх, чужына-чужына,
Хто цябе прыдумаў!
Мара
Ненавiдная Мара,
Прападзi з майго двара,
Не глядзi на мой гарод,
На вароты i на плот!
I адрыну аббяжы
Па далёкай, па мяжы,
А па доўгай даўжынi,
Шчэ й высокай вышынi —
Вольгу-Васiля мiнi!
Незлачыннага мяне
Не трывож — не муч у сне;
Коней не варуш маiх —
Нi старых, нi маладых!
I бацькоў маiх пакiнь,
I пакiнь маю Гарынь —
Пры у той цi iншы бок
За Давыдаў Гарадок!..
За балотам, за гнiлым,
За чаротам, за густым
Лямантуй i галасi,
Плач i косамi трасi!
Плач па Васкрасенскай царкве
Родную гарынскую ваду,
На каленi стаўшы, пацалую;
На гару Царкоўную прыйду,
На гару прыйду святую.
Колiсь тут высокая царква
Пяць крыжоў узносiла ў нябёсы...
Дзе была царква — расце трава
I зялёныя хавае слёзы.
Запалю пяць свечак, пяць агнёў,
Каб нагадвалi яны балесна
Над вадой гарынскай пяць крыжоў
Той пакутнiцы палескай, —
Што цяплом з-пад Божае страхi
Сагравала ўбогiх i няўбогiх,
I на Пiнск паказвала шляхi,
I на Тураў значыла дарогi.
Сведчу плачам сваiм, што ў Давыд-Гарадку
I дасюль той пажар не забылi.
Д'ябал кiдаў пламенне ажно праз раку,
I званы, не змаўкаючы, бiлi.
I царква на гары, на зялёным грудку
Засталася ў агнёвай магiле.
Жывi — не памiрай
Жывi — не памiрай,
А схочацца памерцi,
То ў ложку прычакай,
А не пад плотам смерцi.
Не памiрай — жывi...
Жыццё ўсё ж неблагое...
Хай золата ў крывi
Вiруе маладое.
Да старасцi йдучы,
Хай вера застаецца
Хоць зоркай уначы,
Якою не сагрэцца;
Хоць гэтаю зiмой;
Хоць Эл — жанчынай волi,
З якою — Божа мой! —
Нiбы й не жыў нiколi.
Песня веснянiчкi
На базары я стаю
I насенне прадаю,
Не праходзьце, людцы дарагiя!
А купiце... Ну, хоць раз...
I пасейце... Толькi ў час...
Кветкi вырастуць у вас
Залатыя!
Аж дзiвуецца базар —
Самы лепшы мой тавар!
I найлепшыя мае цiкеткi!
Падыходзьце, вас прашу,
Да зярнятка пакажу
I як сеяць раскажу
Дзiва-кветкi.
Веснянiчкай стала я,
Бо вясна пара мая,
I зiмою стол мой
не мiнайце...
Лёгка сыдземся ў цане,
Вас не падману я — не!
Кветкi сеяць у мяне
Выбiрайце!
Бальзамiна, цынiя
I валошка сiняя;
Шольсiя, мальва, павой...
Флёкса i петунiя,
Зорка i ляўконiя, —
I другое ўсё пад рукой!
Кларкiя, нямезiя —
Гандаль i паэзiя!
Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей.
Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.