Пацыенты туберкулёзнай бальніцы ў Наваельні прыпынілі галадоўку
Прыпыненая галадоўка пацыентаў Рэспубліканскай туберкулёзнай бальніцы ў Наваельні, што ў Дзятлаўскім раёне.
Нагадаем, каля 150 чалавек патрабавалі паляпшэння ўмоваў лячэння. Паводле іх словаў, іх кепска кормяць, адсутнічаюць неабходныя сродкі гігіены, у палатах холадна, няма гарачай вады, хворых не выпускаюць за тэрыторыю бальніцы. Паводле словаў аднаго з удзельнікаў галадоўкі Сяргея Воранава, іх акцыя прыпыненая па аб’ектыўных прычынах. Хворыя не могуць доўга галадаць, бо тады не змогуць прымаць лекі. А адмова ад лекаў стала б парушэннем лекавага працэсу, што прывяло б да пераводу пацыентаў на прымусовае лячэнне ў бальніцу зачыненага тыпу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прыпыненая галадоўка пацыентаў Рэспубліканскай туберкулёзнай бальніцы ў Наваельні, што ў Дзятлаўскім раёне. |
|