Невядомы выйграў у лато 5-пакаёўку ў Мінску і не забраў свой прыз
"Еўрарадыё" вырашыла даведацца, што робяць з прызамі іх шчаслівыя уладальнікі.
На днях кіроўца асфальтавага заводу Мікалай Куіс з вёскі Гошчава выйграў кватэру ў Мінску. Калегі за яго вельмі парадаваліся. А вось па суседзях пайшлі плёткі, людзі пачалі зайздросціць і ўвогуле адносіны да пераможцы змяніліся: Куіс: "Жаба людзей душыць: чаму ён, а не я? І ніхто не можа паверыць, што звычайны смяротны можа выйграць. І я пакуль не вельмі ў гэта веру". Мікалай тры гады запар гуляў у “Суперлато”, але, выйграўшы кватэру, пакуль не зарыентаваўся, што з ёй рабіць. Куіс: "Пераязджаць я не збіраюся, бо ў мяне шматдзетная сям’я, добрая праца. Можа аддам дачцэ, што вучыцца ў Мінску". Так звычайна і робяць пераможцы з глыбінкі. Некаторыя з іх пераязджаюць ў Мінск. Толькі адна жанчына, якая выйграла кватэру і грошы, прадала гэтую аднапакаёўку і дзякуючы джэк-поту набыла двухпакаёвую кватэру. Па словах піяр-мэнэджэра “Беларускіх латарэй” Марыі Паўленка, амаль заўсёды буйныя грашовыя выйгрышы ідуць на вырашэнне кватэрнага пытання. Паўленка: "Камусьці трэба плаціць за навучанне ў ВНУ, камусьці дзіця ў школу адправіць, камусьці на выплату крэдыту " Пераможцы з Брэсцкай вобласці двойчы ўкладалі выйграныя грошы ў бізнэс. Адна з сямейных пар падзялілася грашыма з дарослымі дзецьмі і паехала ў падарожжа вакол свету. А маладыя запрасілі на сваё вяселле гасцей, зрабіўшы ўваход па латарэйных білетах, і выйгралі 15 мільёнаў. Паўленка: "Была жанчына, якая аднойчы выйграла 700 тысяч, а другі раз 300 тысяч і ўвесь выйгрыш аддала ў дзіцячы дом. Яна кажа: магчыма, я таму і выйграю, што ў мяне такая мэта добрая". Былі і такія, якія ўсе грошы - каля 4 мільёнаў - вырашылі прагуляць з сябрамі напоўніцу. А адна шматдзетная сям’я выйграла і кватэру і машыну праз нейкі час. Але не заўсёды людзі нават з’яўляліся па свае даволі важкія прызы. Цяжка ў гэта паверыць, але ніхто так і не заявіў сваіх правоў на 5-пакаёвую кватэру ў Мінску. Пра яе магчымых уладальнікаў вядома толькі тое, што білет лато набылі ў Глыбокім. Паўгады выйгрыш чакаў шчасліўчыка, а пасля кватэру зноў разыгралі на Новы год. Супрацоўніца прэс-службы "Суперлато" прыгадала як выпадак жанчыну, якая выпадкова стала ўладальніцай “фіята”. Супрацоўніца Алеся: "Жанчына адна прыгадала пра свой білецік, калі набыла сабе новую сумку да новых ботаў. А са старой выкідала смецце і знайшла білет, па якім выйграла аўто". Алена Акуліч Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Еўрарадыё" вырашыла даведацца, што робяць з прызамі іх шчаслівыя уладальнікі.На днях кіроўца асфальтавага заводу Мікалай Куіс з вёскі Гошчава выйграў кватэру ў Мінску. |
|