"Крамбамбуля" запрашае на "Рамантычны канцэрт"
14 лютага, у сусветны Дзень усіх закаханых, гурт "Крамбамбуля" запрашае на "Рамантычны канцэрт", які адбудзецца ў мінскім West World Club. У праграме новыя песні і лепшыя хіты, а таксама галоўнае - прыемныя сюрпрызы і неабмежаваны святочны настрой!
"Адмыслова для гэтага канцэрту мы рыхтуем розныя нечаканыя дуэты, - распавядае Лявон Вольскі. - Гэта свята закаханых, таму будзе шмат рамантычных песень, якія мы будзем спяваць разам з вядомымі дзяўчынкамі". Плануецца, што з "Крамбамбулей" у гэты дзень заспяваюць прадстаўніцы розных мастацкіх і музычных плыняў: актрысы Святлана Зелянкоўская і Ганна Хітрык ("ДетиДетей"), рок-вакалісткі Руся (Indiga) і Вольга Самусiк ("Тарпач", Zygimont Vaza), фолк-спявачка Маша Яр (Yar). Таксама падчас гэтага канцэрту ўпершыню за 4 гады гурт выканае песню "Грапа, к’янці і марціні" разам з опернай спявачкай Нінай Цішко. "Гэта без перабольшванняў ужо легендарны дуэт. Трэба будзе яго неяк запісаць!" - лічыць Лявон Вольскі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
14 лютага, у сусветны Дзень усіх закаханых, гурт "Крамбамбуля" запрашае на "Рамантычны канцэрт", які адбудзецца ў мінскім West World Club. |
|