Вольскі за сябе не галасуе
Музычны партал “Тузін Гітоў” прэзентаваў трэцюю складанку “Прэм’ер Тузін-2007”. На дыску сабраныя дванаццаць кампазіцый, якія сталі лепшымі паводле галасавання наведвальнікаў парталу. Слухачоў таксама чакае важкі бонус з 30 найбольш яскравых песень хіт-параду “Тузіна Гітоў” 2007 года.
— Дадзеная складанка — гэта наша супольная справаздача па выніках мінулага музчынага года, — адзначыў выдавец музычнага інтэрнэт-парталу “Тузін Гітоў” Вецер Механічны. — Песні, якія сталі пераможцамі, сапраўды з’яўляюцца самымі заўважнымі ў беларускай інтэрнэт-прасторы. Гэта своеасаблівы зрэз. У склад лепшых песень 2007 года ўвайшлі новыя хіты N. R. M., Krama, ZET, IQ48. Некаторай нечакансцю стаў выхад у лік фіналістаў блюзавай каманды NESTARы Band, арт-фолькавай OSIMIRA і “рэінкарнаваных экс-Цмокаў” — гурта Band А. Вартымі лепшай “дванаццаткі” стала таямнічая каманда Пятра Елфімава PitBull, сярэдневечны “Рокаш”, а таксама бярозаўскі:B:N:, магілёўскі Tav.Mauzer і гомельскі “Бан-Жвіра” Лідэр гурта N. R. M., чыя песня “Менск-Мінск” была прызнана на “Тузіне” песняй года, Лявон Вольскі прызнаўся падчас прэс-канферэнцыі: — Шчыра кажучы, я не ведаю, чаму мяне запрасілі. Іншыя людзі так сур’ёзна і плённа працавалі, рабілі такую складаную працу. Мы ж проста ўціснулі свае песенькі Але ж прыемна, што N. R. M. заняла першае месца, — канстатаваў музыкант. Карэспандэнт “Салідарнасці” пацікавілася ў Вольскага, колькі ж разоў ён сам прагаласаваў за ўласную песню? — Я ніколі за сябе не галасую, — запэўніў музыкант. — За іншых галасаваў. Вольскі прызнаўся, што сярод “калег па хіт-парадзе” яму спадабалася песня IQ48 “Схаванае сэрца” на словы Міхала Анемпадыстава, а таксама “Калыханка” Tav.Mauzerа. А вось лідэр “Палаца”, а таксама вядучы радыёпраграмы “Тузін Гітоў” на радыё “Рацыя” Алег Хаменка выказаў сваё здзіўленне папулярнасцю на музычным партале песні Анажалікі Агурбаш “Вянок”. — Для мяне было дзіўным, што песня Агурбаш так доўга займала высокія месцы ў хіт-парадзе, — прызнаўся музыкант. Анастасія Зелянкова Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Музычны партал “Тузін Гітоў” прэзентаваў трэцюю складанку “Прэм’ер Тузін-2007”. На дыску сабраныя дванаццаць кампазіцый, якія сталі лепшымі паводле галасавання наведвальнікаў парталу. |
|