Дырэктарка Паліны Смолавай абвяргае чуткі пра пераезд спявачкі ў Маскву
У размове з Рацыяй Аляксандра Горская паведаміла, што Паліна Смолава ўсяго толькі запісвае ў Маскве “больш сур’ёзны матэрыял, бо там лепшая якасць”. Размова пра пераезд - не ідзе.
Нагадаем, днямі “Комсомольская правда в Белоруссии” паведаміла, што Паліна Смолава пераязджае ў Маскву, дзе ейнай кар’ерай зоймецца вядомы бізнэсовец Віктар Батурын, брат жонкі маскоўскага мэра Юрыя Лужкова. Больш за тое, алігарх мае намер прасунуць Смолаву на ўдзел у сёлетнім “Еўрабачанні” ад Расіі. Два гады таму яна спявала на гэтым конкурсе за Беларусь і заняла перадапошняе месца. Аляксандра Горская сказала Рацыі, што Паліна Смолава насамрэч зараз у Маскве. — Паліна зараз у Маскве, але пра пераезд пакуль ніхто не вядзе ніякай размовы. Яна проста запісвае там больш сур’ёзны матэрыял, таму што ў Маскве лепшая якасць. Зараз ідзе праца над альбомам і падрыхтоўка да здымкаў кліпа. І тым не менш, балет працягвае тут рэпетыцыі ўсіх новых песень, якія запісваюцца. — Але раней у інтэрв’ю “Камсамолцы” Паліна сама гаварыла, што ўжо падшуквае кватэру ў Маскве? — Пакуль мы спыніліся на такім варыянце для сродкаў масавай інфармацыі, што яна запісвае там песні. А што будзе пасля — пасля і пабачым. Яшчэ рана пра ўсё гаварыць. — Значыць і пра магчымасць выступлення Паліны Смолавай на “Еўрабачанні” ад Расіі таксама рана гаварыць? — Так, канешне. — А як асабіста Вы да гэтага ставіцеся? — Усё магчыма, але не ў гэтым годзе. Наталля ЯКАВЕНКА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У размове з Рацыяй Аляксандра Горская паведаміла, што Паліна Смолава ўсяго толькі запісвае ў Маскве “больш сур’ёзны матэрыял, бо там лепшая якасць”. Размова пра пераезд - не ідзе.Нагадаем, днямі “Комсомольская правда в Белоруссии” паведаміла, што Паліна Смолава пераязджае ў Маскву, дзе ейнай кар’ерай зоймецца вядомы... |
|