Агульная беларусіфікацыяЛіст чытача: Добры дзень! Вам піша Ваш чытач, які вельмі паважае ўсё беларускае:). У мяне на кампутары ўсталявана АС Windows XP. Яе інтэрфэйс цалкам зроблены на рускай мове. Але ж я бы вельмі хацеў карыстацца сваёй сістэмай на беларускай. Усё, што я змог зрабіць, - гэта ўсталяваць дату па-беларуску. Падкажыце, калі ласка, надрукуйце ў газеце або вышліце на маю пошту: як лепш беларусізаваць маю сістэму? Можа, існуе якая-небудзь праграмма і адкуль яе можна загрузіць? Або можна купіць на дыску? Калі вы зможаце нешта параіць мне па гэтым пытанні, я Вам буду вельмі ўдзячны. З павагай, чытач вашай газеты Ветраў Канстанцін. Што ж, пытанне беларусіфікацыі сістэмы - гэта пытанне сапраўды цікавае і актуальнае. Нават крыху набалелае, бо я ведаю асабіста пэўную колькасць карыстальнікаў, якія б таксама ахвотна падпісаліся б пад гэтым лістом. Таму давайце паспрабуем разам разабрацца, ці ёсць магчымасць знайці выйсце з гэтага становішча і дасягнуць сітуацыі, калі, як гаворыцца ў вядомай кінастужцы, "нашыя жаданні супадаюць з нашымі магчымасцямі". На вялікі жаль, афіцыйнага
перакладу Windows на беларускую мову
мы не дачакаліся і калі дачакаемся,
невядома. Падрабязней пра тое, чаму
так адбываецца, можна прачытаць
тут: Але ж гэта не значыць, што нельга
ніякім чынам беларусізаваць
аперацыйную сістэму. Сяк-так яе
перакласці можна і без наяўнасці
афіцыйнага перакладу. Як?
Відавочна, што калі няма
афіцыйнага, давядзецца скарыстацца
неафіцыйным. Ён, канешне, не
дазваляе перакласці ўсю сістэму
цалкам на беларускую мову, але мець
беларусізаванымі хаця б асобныя яе
часткі - ужо лепш за нічога, я так
лічу. Знайсці неафіцыйны частковы
пераклад можна тут: Калі ж пайсці далей, то ўзнікае думка аб тым, каб карыстацца не толькі аперацыйнай сістэмай, але і рознымі прыкладаннямі, якія запускаюцца пад яе кіраваннем, таксама ўжываючы беларускую мову для інтэрфейсу. Вось тут ужо ўсё значна лепей. На бычыне belsoft.tut.by (так, менавіта на ім я раіў паглядзець беларусіфікатар Windows) можна знайсці шмат перакладаў праграмнага забеспячэння, якое патрэбна для штодзённага карыстання. Там ёсць пераклады і для архіватара WinRAR, глядзелка XnView, прайгравальнік WinAMP... Карацей, усё, што толькі душа пажадае. А калі яна раптам пажадае штосьці досыць экзатычнае, чаго на бачыне не знойдзецца, то там можна знайсці інфармацыю аб тым, як можна самастойна рабіць пераклады. Ёсць нават ангельска-руска-беларускі слоўнік кампутарных тэрмінаў, які дапаможа тым, хто не ўпэўнены ва ўласным іх веданні. Дарэчы, калі вы прыхільнік не Windows,
а Linux, то ёсць варыянт ужываць
беларускую мову і ў гэтай сістэме
(сапраўдныя лінуксоіды, мабыць, і
бяз мяне гэта добра ведаюць). Але ж,
калі глядзець па апошнім (на жаль,
не ў сэнсе latest, а ў сэнсе last) навінам
на Калі ж вам хочацца ўсё-усё перакласці на сваім кампутары на беларускую мову, але Інтэрнэт у вас такі, што спампаваць усе зацікавіўшыя вас пераклады проста нерэальна, то можаце набыць кружэлку (DVD) "Беларускі софт". Каб вам было прасцей яе шукаць, я спецыяльна дадаў да артыкулу яе фатаграфію. На мой погляд, назва "Беларускі софт" не вельмі ўдалая - я лічу, што так павінны звацца не пераклады замежнага сафта, а праграмы, вырабленыя на Беларусі. У бачыны з праграмай назва значна больш падыходзіць да сутнасці - "Софт па-беларуску". Асабіста я бачыў гэтую кружэлку ў Менску на ярмарцы "Свет кніг", якая штодзённа, амкрамя панядзелкаў, працуе ў цэнтры "Белэкспа" на вуліцы Янкі Купалы (побач з Оперным тэатрам). Але, мабыць, можна знайсці яе і ў іншых месцах. Што ж, спадзяюся, нататка дапаможа вам у нялёгкай справе беларусіфікацыі аперацыйнай сістэмы і іншага праграмнага забеспячэння на вашым кампутары. Поспехаў! Вадзім СТАНКЕВІЧ,
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аперацыйная сістэма і ўсе праграмы на беларускай мове - гэта рэальна, ці як?
|
|