З 150 тысяч юнакоў у войска прызвалі толькі 10 тысяч
Самымі папулярнымі сталі войскі сіл спецыяльных аперацый, дзе конкурс склаў да 5 чалавек на месца.
Прэс-сакратар Міністэрства абароны Вячаслаў Раменчык расказаў Еўрарадыё, што прызыўнікоў-ухілістаў у гэтым годзе было менш. Ён упэўнены, што маладыя людзі не прыходзяць на камісію не наўмысна, а толькі таму, што не ведаюць добра закон. Вячаслаў Раменчык: У нас больш за 150 тысяч падлягаюць прызыву, але ў нас ажыццяўляецца адбор. Асноўныя крытэрыі - гэта стан здароўя і маральна-псіхалагічныя якасці маладога чалавека, таму не кожны падлягае прызыву. У студзеньскай прызыўной кампаніі конкурс у войска сіл спецыяльных аперацый склаў 5 чалавек на месца. Шанец туды патрапіць быў у юнакоў з 1-й групай здароўя і самымі лепшымі паказчыкамі па псіхалагічных тэстах. Еўрарадыё пацікавілася ў Вячаслава Раменчыка, калі ў войску такі высокі конкурс, навошта пастаянна дасылаць позвы прызыўнікам-ухілістам. Вячаслаў Раменчык: У нас ёсць заканадаўства, якое вызначае, хто павінен прызывацца. Чаму нехта павінен служыць ва Узброеных Сілах, а нехта не павінен? Таму ў нас была уведзена крымінальная адказнасць за ўхіленне ад прызыву, калі ў нас і так хапае прызыўнікоў, каб зраўняць грамадзян перад законам. Акрамя стану здароўя прызыўнікоў правяраюць яшчэ на маральна-псіхалагічныя якасці. Маладому чалавеку прапаноўваюць адказаць на 35 пытанняў, каб праверыць, ці гатовы ён да службы ў войску. Напрыклад, калі ў маладога чалавека ёсць татуіроўкі і пірсінг, яго абавязкова накіроўваюць на гутарку з псіхіятрам. Ваенкам ваеннага камісарыята Ленінскага раёна Мінску Ігар Сфяткевіч кажа Еўрарадыё, калі прызыўнік апынецца адэкватным, тады яго абавязкова прызавуць. Ігар Сфяткевіч: Нам патрэбна толькі заключэнне камісіі, што ён здаровы і яго маральны стан задавальняючы, але калі ён праходзіць псіхіятра, то псіхіятр звяртае ўвагу на завушніцы ў вушах і носе, на татуіроўкі. Хаця няма такіх абмежаванняў: калі ў яго ёсць татуіроўка - не браць у войска. І тым не менш, калі ў юнака будзе шмат татуіровак і пірсінгу, у войска яго не прызавуць. Кацярына Ярмалаева Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Самымі папулярнымі сталі войскі сіл спецыяльных аперацый, дзе конкурс склаў да 5 чалавек на месца.Прэс-сакратар Міністэрства абароны Вячаслаў Раменчык расказаў Еўрарадыё, што прызыўнікоў-ухілістаў у гэтым годзе было менш.
|
|