Новыя маршруты транспарту ў Мінску
Спецыялiсты КУП "Мiнсктранс" папярэджваюць мiнчан, што з 17 лютага ў раёне чыгуначнага вакзала i аўтавакзала "Цэнтральны" зменiцца рух наземнага пасажырскага транспарту. Так, тралейбусныя маршруты № 4, 7, 36д, 44 i 58 будуць праходзiць па вулiцах Бабруйская, Свярдлова, Кiрава, Бабруйская i далей па маршруце.
Аўтобусы № 3, 3а, 8, 43, 52, 52д, 79, 79д, 85 i 102 — па вулiцах Свярдлова, Ульянаўская i Бабруйская. А аўтобусы № 46, 74 i 78 будуць рухацца па вулiцы Бабруйская з разваротам на скрыжаваннi Ульянаўскай i Бабруйскай. Яшчэ раней змянiўся рух тралейбуса № 36, маршрут якога цяпер праходзiць у бок мiкрараёна "Паўднёвы Захад" па вулiцах Свярдлова, Кiрава, Бабруйская i далей без змяненняў з прыпыначнымi пунктамi "Свярдлова" i "Кiрава". Таксама з 19 лютага аўтобусны маршрут № 39д будзе перайменаваны ў аўтобусны маршрут № 154. Надзея НІКАЛАЕВА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спецыялiсты КУП "Мiнсктранс" папярэджваюць мiнчан, што з 17 лютага ў раёне чыгуначнага вакзала i аўтавакзала "Цэнтральны" зменiцца рух наземнага пасажырскага транспарту. |
|