Замест дызель-паяздоў — аўтобусы?
Замест дызель-паяздоў — аўтобусы? Пра магчымасць гэтага паведаміў начальнiк службы тэхнiчнай палiтыкi i iнвестыцый Беларускай чыгункі Васiль Хвалько.
"Няма сэнсу ганяць электрычкi там, дзе перамяшчаюцца 200 пасажыраў, а iх умяшчальнасць — 800 чалавек", — падкрэслiў спецыялiст. "Аднак мы вымушаны падтрымлiваць сацыяльныя стандарты", —адзначыў Васiль Хвалько. Бываюць выпадкi, калi электрапоездам перамяшчаюцца некалькi пасажыраў у тыдзень, а гэта прыносiць каласальныя страты. У асобныя перыяды акупнасць прыгарадных перавозак не дасягае i 30 працэнтаў. "Ёсць сэнс скарацiць колькасць перавозак дызель-паяздамi i пусцiць па гэтых маршрутах рэйсавыя аўтобусы", — дадаў Васiль Хвалько. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Замест дызель-паяздоў — аўтобусы?
|
|