21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Бээнэфаўцам забаранілі публічна крытыкаваць кіраўніцтва партыі

26.08.2009 08:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Партыя БНФ прыняла дакумент “Пра партыйную этыку і дысцыпліну”. Цяпер усім бээнэфаўцам забараняецца публічна крытыкаваць рашэнні і выказванні партыйнага кіраўніцтва. Сачыць за выказваннямі партыйцаў будзе Камісія партыйнага кантролю на чале з Юрасём Хадыкам. Парушальнікам пагражаюць санкцыі аж да адлічэння з партыі.

Ініцыятарам такога дакумента стаў лідэр партыі Лявон Баршчэўскі. У інтэрв’ю Еўрарадыё ён распавёў, што ўжо створана Камісія партыйнага кантролю на чале з Юрасём Хадыкам.

Лявон Баршчэўскі: “Камісія партыйнага кантролю будзе вызначаць — парушыў чалавек гэты дакумент ці не. Калі камісія засведчыць, што ён парушыў, прычым груба парушыў, то адпаведныя партыйныя органы нізавыя ці верхнія могуць прыняць санкцыі аж да выключэння чалавека з партыі”.

На думку Баршчэўскага, такія захады дэмакратычныя і скіраваныя на ўмацаванне партыйнай дысцыпліны, неабходнай напярэдадні выбараў.

Лявон Баршчэўскі: “Мы як партыя збіраемся мець свайго кандыдата і на парламенцкіх, і на прэзідэнцкіх выбарах. Гэта патрабуе арганізацыі работы, патрабуе ўзмацнення нізавых структур. А без навядзення дысцыпліны ў гэтым плане нічога не вырашыш, таму і робяцца такія захады для ўмацавання партыі”.

Супраць прыняцця гэтага дакумента галасаваў Алесь Міхалевіч. Ён называе яго смешным.

Алесь Міхалевіч: “Я лічу, што гэты дакумент не адпавядае элементарным дэмакратычным патрабаванням. Мне здаецца, што працэс у беларускім грамадстве ў цэлым і працэсы ў нашых партыях вельмі падобныя. І тое, што адбываецца ўнутры апазіцыі, і тое, што адбываецца ўнутры ўлады, на жаль, мае вельмі шмат паралеляў”.

Міхалевіч адзначыў, што не баіцца гэтага дакумента, і калі яму спатрэбіцца публічна пакрытыкаваць рашэнні партыі, ён гэта зробіць.

Алесь Міхалевіч: “Калі мне гэта спатрэбіцца, калі я палічу гэта неабходным — я гэта буду рабіць у адпаведнасці са статутам Партыі БНФ, які мне такое дазваляе”.

Віталь Малькевіч

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Партыя БНФ прыняла дакумент “Пра партыйную этыку і дысцыпліну”. Цяпер усім бээнэфаўцам забараняецца публічна крытыкаваць рашэнні і выказванні партыйнага кіраўніцтва.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика