Аляксандра Здзвіжкова выпусцяць на волю, так вырашыў Вярхоўны суд
На волю выйдзе журналіст Аляксандр Здзвіжкоў. Такое рашэнне сёння прыняў Вярхоўны суд Беларусі, які разглядаў яго скаргу на прысуд.
Нагадаем, у студзені Мінскі гарадскі суд прызнаў былога намесніка галоўнага рэдактара газеты “Згода” вінаватым у распальванні рэлігійнай варожасці і пакараў трыма гадамі зняволення. Здзвіжкоў падпісаў у друк нумар газеты з перадрукам з дацкай прэсы карыкатур на прарока Мухамеда. Вінаватым сябе ён не прызнаў, патлумачыў прысуд пераследам паводле рэлігійных прычын і падаў у Вярхоўны суд скаргу. Перагледзець прысуд журналісту заклікаў Еўрапарламент і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі. Суддзя Мая Аляксандрава пастанавіла, што Здзвіжкоў сапраўды вінаваты, аднак улічыла абставіны - у яго старая маці, у якой Аляксандр адзін, а таксама стан здароўя асуджанага. У выніку, тры гады турмы былі замененыя трыма месяцамі арышту, якія Здзвіжкоў ужо адседзеў у СІЗА, пакуль ішло следства, інфармуе “Наша ніва”. Здзвіжкоў цяпер знаходзіцца ў турэмным шпіталі, таму не мог прысутнічаць на паседжанні. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На волю выйдзе журналіст Аляксандр Здзвіжкоў. |
|