25 сакавiка беларусы сядуць за дыктоўкуНа 23 сакавіка ў Беларусі запланавана правядзенне агульнанацыянальнай дыктоўкі па беларускай мове, прысвечанай 90-годдзю абвяшчэння незалежнасці БНР. Пра гэта 21 лютага на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміў старшыня Мінскай гарадской арганізацыі грамадскага аб`яднання "БНФ "Адраджэньне" Віктар Івашкевіч. Паводле яго слоў, дыктоўка павінна стаць "дэманстрацыяй любові і пашаны да роднай мовы". "Саюз беларускіх пісьменнікаў і Беларускі ПЕН-цэнтр адвясцілі конкурс на тэкст дыктоўкі. Удзел у ім грамадскіх дзеячаў, кіраўнікоў палітычных партый і грамадскіх аб`яднанняў будзе спрыяць падтрымцы і абароне мовы, яе сталенню і павышэнню статусу ў грамадстве", — адзначыў В.Івашкевіч. Як лічыць ініцыятар правядзення дыктоўкі кандыдат філасофскіх навук Уладзімір Падгол, удзел у гэтай акцыі, якая праводзіцца ў многіх краінах свету, "дазваляе зрабіць беларускую мову сцягам, шэсцем і дэманстрацыяй". "Напісаны тэкст можна пакласці ў сямейны архіў, захаваць для нашчадкаў, перадаць ім як унікальнае сведчанне павагі да беларускай самабытнасці. А хто жадае ўзяць удзел у конкурсе на якасць валодання мовай, можа здаць тэкст у камісію па падвядзенні вынікаў. Пераможцы атрымаюць прызы", — сказаў У.Падгол. Паводле яго слоў, фотавыставу матэрыялаў дыктоўкі мяркуецца павезці па тых краінах, дзе жывуць беларусы, а таксама экспанаваць у будынку сакратарыята ААН у Нью-Йорку. Марат Гаравы Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На 23 сакавіка ў Беларусі запланавана правядзенне агульнанацыянальнай дыктоўкі па беларускай мове, прысвечанай 90-годдзю абвяшчэння незалежнасці БНР.
|
|