Жалобная акцыя памяці Ірыны Казулінай плануецца сёння на Кастрычніцкай плошчы
У памяць Iрыны Казулiнай IП збiраюцца сёння выйсцi на Кастрычнiцкую плошчу Пра гэта сёння на прэс-канферэнцыi заявiў актывiст прадпрымальнiцкага руху Мiкалай Аўтуховiч.
Аўтуховiч заклiкаў прадпрымальнiкаў прыйсцi з кветкамi а 18-й гадзiне на Кастрычнiцкую плошчу ў знак памяцi па жонцы Аляксандра Казулiна Iрыне. Як зазначыў адзiн з прадпрымальнiцкiх лiдэраў Аляксандр Макаеў, сумная навiна пра смерць Iрыны Казулiнай з вялiкiм жалем была ўспрынята ўсiм прадпрымальнiцкiм рухам. Акрамя таго, паведамiў Макаеў, прынята канчатковае рашэнне пра далучэнне iндывiдуальных прадпрымальнiкаў да акцыi 25 сакавiка. З заклікам выйсці сёння на Кастрычніцкую плошчу Мінска са свечкамі і партрэтамі іх маці - Ірыны Казулінай - звярнуліся да беларусаў Вольга і Юлія Казуліны. "Людзі Беларусі! Мы звяртаемся да вас у вельмі цяжкую хвіліну для нашай сям’і - мы страцілі нашу любімую маму. Сёння да нас прыходзяць, тэлефануюць і пішуць мноства людзей са спачуваннямі ў нашай бядзе. Нашыя сэрцы ірвуцца на часткі. Мы не можам пахаваць маму без нашага бацькі. Мы дзякуем за вашу падтрымку. Будзем разам у гэты цяжкі час! Прыходзьце сёння, 25 лютага, у 18.00 са свечкамі на Кастрычніцкую плошчу. Успомнім Ірыну Казуліну, ушануем яе памяць!", - гаворыцца ў заяве, размешчанай на сайце Аляксандра Казуліна. Вадзiм ДОЎНАР Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У памяць Iрыны Казулiнай IП збiраюцца сёння выйсцi на Кастрычнiцкую плошчу Пра гэта сёння на прэс-канферэнцыi заявiў актывiст прадпрымальнiцкага руху Мiкалай Аўтуховiч. |
|