Расійскі тэлеканал пакажа тэлеверсію“Рок-Каранацыі-2007”
Расійскі тэлеканал А-ONE уручыць свой прыз аднаму з беларускіх музыкаў на цырымоніі “Рок-Каранацыя-2007” і пакажа тэлеверсію цырымоніі. Якраз у лютым у Мінску адкрылася прадстаўніцтва гэтага каналу.
Генеральны дырэктар А-ONE у Беларусі Алег Скарабагаты кажа: - Мы не маглі не зацікавіцца такім мерапрыемствам, як “Рок-Каранацыя”, бо гэта музыка - аснова нашага музычнага вяшчання. Як паведаміў яго намеснік Сяргей Курыловіч, яны вырашылі ўзнагародзіць адзін з беларускіх гуртоў адмысловым прызом - абранаму выканаўцу будзе ўручаны адпаведны сертыфікат, які гарантуе прасоўванне і шчыльную ратацыю яго відэа на тэлеканале А-ONE. Поўная назва каналу А-ONE гучыць, як Першы альтэрнатыўны музычны канал. Са слоў кіраўніцтва каналу, ён быў створаны каб “прадэманстраваць Вялікую Хвалю супраціву аднастайнасці, манафарматнасці і прымітыву”. Вяшчанне А-ONE ў Расіі распачалося параўнальна нядаўна - у 2005 годзе, а свой выхад у этэр тэлеканал адзначыў уручэннем прэміі RAMP (Rock Alternative Music Prize), якая стала адной з галоўных падзеяў у расійскай музыцы. У розныя гады гасцямі гэтай цырымоніі былі такія выканаўцы, як Korn, Stone Sour, Marylin Manson. А на апошняй прэміі ў Маскве сярод пераможцаў прэміі аказаліся і беларусы - у намінацыі “Кліп году” было адзначана відэа Аляксея Церахава на песню “Капітал”. Кіраўніцтва толькі створанага беларускага прадстаўніцтва А-ONE лічыць “Рок-Каранацыю” знакавай падзеяй. - Мы рады, што ўрэшце сёлета ўсе лепшыя беларускія гурты выступяць на адной сцэне. Менавіта на А-ONE можна будзе пабачыць тэлеверсію цырымоніі “Рок-Каранацыя-2007”. Сяргей БУДКІН Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Расійскі тэлеканал А-ONE уручыць свой прыз аднаму з беларускіх музыкаў на цырымоніі “Рок-Каранацыя-2007” і пакажа тэлеверсію цырымоніі.
|
|