21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

1 сакавіка адбудзецца тэлемост з удзелам Папы Бэнэдыкта XVI

26.08.2009 08:55 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

1 сакавіка з нагоды VI Эўрапейскага дня студэнтаў а 18‑й адбудзецца тэлемост, які ўпершыню ў гісторыі злучыць Менск і Апостальскую Сталіцу. Ён будзе звацца "Эўропа і Амэрыка разам для пабудовы цывілізацыі любові". Сёлета праз тэлемост з Папам Бэнэдыктам XVI зможа пагаварыць моладзь з Румыніі, Італіі, Францыі, Гішпаніі, ЗША, Кубы, Бразыліі, Мэксыкі, Эквадору й Беларусі.

Тэлесыгнал зь менскай Катэдры праз спадарожнікавую сувязь будзе перадавацца ў Ватыкан. На восем плязмавых экранаў у Катэдры і на вялікі экран на пляцы перад ёй будзе падавацца сыгнал, атрыманы з Ватыкану. У Менску будзе працаваць пяць тэлекамэр. Будуць арганізаваны сынхронны пераклад з італьянскай, ангельскай, партугальскай, гішпанскай, францускай моваў.

Тэлемост пачнецца а 18‑й паводле менскага часу ўрачыстым унясеньнем крыжа ў залю Паўла VI у Ватыкане. Першым горадам‑удзельнікам тэлемосту стане Таледа. Маладыя людзі з Гішпаніі прачытаюць урывак са Сьвятога Пісьма й распавядуць аб сваім шляху веры. Затым наступіць чарга Апарэсіды (Бразылія), адкуль будзе прачытаны ўрывак з апошняй энцыклікі Бэнэдыкта XVI "Збаўленыя праз надзею" і прагучыць асабістае сьведчаньне аднаго са студэнтаў. Трэцім горадам стане Лёха ў Эквадоры. У 18.55 у залю прыбудзе Бэнэдыкт XVI, які прыме па чарзе прывітаньні кожнай з краінаў, злучаных тэлемостам: з Таледа, Апарэсіды, Лёхі, Нэапалю, Гаваны, Мэхіка, Авіньёну, Вашынгтону, Бухарэсту й Менску.

Пасьля прывітаньня Папы арцыбіскуп Менска‑Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч распачне ўспамін дароў Сьвятога Духу. Будзе запаленая адна зь сямі сьвечак, разьмешчаных каля алтара, і адначасова першая сьвечка запаліцца ў краінах‑удзельніцах. Затым адбудзецца малітва Ружанца. Будзе чытацца адна з чатырох частак — Хвалебная — па чарзе студэнтамі з Гаваны, Нэапалю, Мэхіка, Авіньёну й Вашынгтону. Кульмінацыяй тэлемосту стане ўручэньне Святым Айцом энцыклікі. Тое ж зробіць Мітрапаліт Кандрусевіч у Менску: уручыць тэксты энцыклікі маладым людзям. Пасьля тэлемосту моладзь застанецца ў Катэдры на ўсю ноч ў малітоўным чуйнаваньні.

Сяргей Харэўскі


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
1 сакавіка з нагоды VI Эўрапейскага дня студэнтаў а 18‑й адбудзецца тэлемост, які ўпершыню ў гісторыі злучыць Менск і Апостальскую Сталіцу.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика