Фіксаваны падатак для сталічных прадпрымальнікаў павысяць на 10 еўра
На 10 еўра будзе павышаны фіксаваны падатак для сталічных прадпрымальнікаў. Такое рашэнне было прынята сёння падчас нарады чыноўнікаў з саветамі рынкаў гандлёвых цэнтраў Мінска.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў начальнік упраўлення па прадпрымальніцтву Мінгарвыканкама Аляксандр Каліноўскі. Стаўкі па адзіным падатку павялічацца па дзвюх пазіцыях - абутку і друкаванай прадукцыі. Аляксандр Каліноўскі: “Нашая гарадская падатковая інспекцыя прапанавала павялічыць стаўкі адзінага падатку па дзвюх пазіцыях - гэта на абутак і на друкаваную прадукцыю акрамя газет, гэта значыць на кнігі. Пытанне сёння абмяркоўвалася з прадпрымальнікамі, слухалі довады за і супраць Мяркуецца, што 12 чысла на сесіі гарсавета гэтае пытанне будзе вынесена”. Нагадаем, што чарговая сесія адбудзецца 12 сакавіка, дзе і будзе разгледжана гэтае пытанне. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На 10 еўра будзе павышаны фіксаваны падатак для сталічных прадпрымальнікаў. |
|