21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Замена кіёскаў на прыпынкі будзе каштаваць Мінску больш за 2 мільёны долараў

26.08.2009 09:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сталічныя ўлады ўжо правялі тэндэры на пастаўку новых прыпынкаў, якія заменяць шапікі прадпрымальнікаў. Кожны такі прыпынак абыйдзецца ў 4 тысячы долараў. Як падлічыла Еўрарадыё, за два месяцы працы шапік падаткамі “зарабляе” мінскім уладам на новы прыпынак

Кацярына Ярмалаева

Знос шапіка дзяржаве амаль нічога не каштуе акрамя транспартных затрат. А вось новы прыпынак абыходзіцца ў… 4 тысячы долараў. Зараз у Мінску некалькі фірмаў, якія вырабляюць новыя прыпынкі на загад адміністрацый раёнаў. Дырэктар фірмы “Апікс” Сяргей Марушчак кажа Еўрарадыё, што яны выйгралі тэндэр у Кастрычніцкім раёне і будуць ставіць там новыя прыпынкі.

Сяргей Марушчак: Пакуль асаблівых заяваў і няма, ёсць толькі вусныя, таму што грошы яшчэ не выдзелены рэальныя гарадскімі ўладамі. У сярэднім прыпынак каштуе 5 мільёнаў у залежнасці ад яго камплектацыі — яны ж розныя бываюць.

Дырэктар УП “ Рэмаўтадор” Цэнтральнага раёна Мінска Валерый Макарэвіч гаворыць Еўрарадыё, што адзінага дызайну прыпынку няма: кожная фірма распрацоўвае свой. У гэтым годзе яны запланавалі знесці 39 кіёскаў. На іх месца паставяць новыя прыпынкі. Мы пацікавіліся, на якую суму разлічваюць у Цэнтральным раёне за новы прыпынак.

Валерый Макарэвіч: Ну, 8 мільёнаў у антывандальным выкананні — гэта з устаноўкай. А каб знесці кіёск… Ну, там толькі чыста транспартныя затраты.

Пакуль у Цэнтральным раёне не прыбралі ніводнага кіёска. У “Рэмаўтадоры” Першамайскага раёна ёсць свой план — замяніць 56 кіёскаў на новыя прыпынкі, але тут сумняваюцца, што паспеюць за 2008 год усё зрабіць: фірмы-вытворцы фізічна не змогуць выканаць усе заяўкі.

На пытанне Еўрарадыё, колькі ўсіх кіёскаў трэба прыбраць па горадзе, у аддзеле гандлю і паслуг Мінгарвыканкаму не адказваюць, спаслаўшыся на тое, што канчатковага рашэння па шапіках яшчэ не прынята.

Еўрарадыё падлічыла, што калі ў кожным раёне (а іх у Мінску дзевяць) толькі ў гэтым годзе заменяць па 50 шапікаў на прыпынках, гэта будзе каштаваць… 1 мільён 800 тысяч долараў (!). Але ж гэта не канчатковая сума, бо запланаваны яшчэ і капітальны рамонт вуліц, дзе таксама прадугледжаны новыя прыпынкі замест старых. Намеснік генеральнага дырэктара УП “Гаррэмаўтадор” Уладзімір Румановіч кажа Еўрарадыё, што пасля капрамонту з’явяцца 79 новых прыпынкаў.

Уладзімір Румановіч: Запланавана 79 адзінак пры капітальным рамонце, яны ідуць асобна ад кіёскаў, і вы туды іх не ўлічвайце.

Дадатковыя 79 прыпынкаў будуць каштаваць яшчэ 316 тысяч долараў.

Горад не толькі выдаткуе грошы на новыя прыпынкі, але і страціць падаткі з прадпрымальнікаў. Па словах гаспадара шапіка па вуліцы Сурганава Сяргея Паплаўскага, штомесячна ён плоціць 5 мільёнаў падаткаў.

Сяргей Паплаўскі: 5 мільёнаў штомесячна плачу толькі за тое, што ў мяне працуе кіёск, а калі яшчэ дадаць падатак за заробак - гэта яшчэ 1,5 мільёна. Вось і атрымліваецца 6,5 мільёнаў аднаго падатку.

З другога боку, за два месяцы працы шапік падактамі “зарабляе” мінскім уладам на новы прыпынак, якім яго і заменяць.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сталічныя ўлады ўжо правялі тэндэры на пастаўку новых прыпынкаў, якія заменяць шапікі прадпрымальнікаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика