21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Падшэфнаму калгасу МУС дапамагае Смолава і… асуджаныя

26.08.2009 09:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Еўрарадыё даведалася, якую дапамогу атрымліваюць калгасы, падшэфныя міністэрствам. КДБ падамагае валёнкамі, Мінспорта - мячыкамі ды лыжамі, Мінкультуры - паламанымі камп’ютарамі, а Міністэрства унутраных спраў - Палінай Смолавай і асуджанымі

Калгас “Данукалава”, што ў Лёзненскім раёне, замацаваны за Міністэрствам спорту і турызму. Фінансавай дапамогі там не дачакаліся. Затое, міністэрства час ад часу дапамагае… спортінвентаром. У вольны ад працы час работнікі калгаса могуць згуляць і ў тэніс, і ў більярд, расказвае Еўрарадыё галоўны эканаміст гаспадаркі Ірына Загіт:

“Першы раз дапамаглі спортінвентаром на суму 9 мільёнаў рублёў. І другі раз ужо ў канцы 2007 года на суму 50 мільёнаў рублёў. Мы аддалі яго ў школу. Але і самі карыстаемся - у нас ёсць памяшканне, трэнажорная зала. Першы раз лыжы давалі, чаравікі, мячы… І другі раз мы купілі трэнажоры, більярд, тэніс. Ну, для нашых патрэбаў”.

Ураджайнасць за час спартовага шэфства ніяк не змянілася, смяецца эканаміст: “Гэта ж, вы самі разумееце, ад нас залежыць, а не ад іх. Гэта вынікі нашай працы”. За мінулы год сярэдні заробак у калгасе “Данукалава” склаў 430 тысяч рублёў.

Не адчулі фінансавай падтрымкі ад дзяржапекуноў і ў калгасе “Авангард” Асіповіцкага раёна. Міністэрства аховы здароўя адразу папярэдзіла: грошай яно не мае і дапамагчы не зможа. Але падлячыцца - не пытанне, кажа Еўрарадыё эканаміст калгаса Святлана Сысой:

“Яшчэ Людміла Пастаялка казала: грошай у нас няма, мы бюджэтная арганізацыя, мы вам дапамагчы не зможам, але палячыцца - калі ласка. Бывае, што дзеці ў каго захварэлі ці яшчэ што… Тэлефануем — і яны нас ужо накіроўваюць на абследаванне ці на лячэнне. Аказваюць дапамогу на больш высокім узроўні - у Мінск, напрыклад, накіроўваюць лячыцца”.

Аднак галоўны эканаміст “Авангарду” скардзіцца Еўрарадыё, што ў гаспадарцы склалі “прыгажэнны” бізнэс-план, па якім планавалі атрымаць фінансавую дапамогу. Нават “міністэрская крыша” не дапамагла:

“Мы спрабавалі атрымаць фінансавую дапамогу. Нават бізнэс-план склалі прыгажэнны на вялікую суму. Гэты бізнэс-план і ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі ёсць і ў Міністэрстве аховы здароўя, але на гэтым усё і спынілася…”

Па словах эканаміста, “Авангард” - гаспадарка, якая стабільна развіваецца. Сярэдні заробак “авангардаўца” - 436 тысяч рублёў: “Для калгасу гэта не так і слаба, але калі параўнаць з рэспублікай - гэта палова ўсяго”.

Працаўнікі “Авангарду” зайздросцяць іншым гаспадаркам. Лічаць, што тым з шэфамі пашчасціла болей: “Тым больш пашчасціла. Каго іншыя ўзялі пад сваё шэфства…”

Але ў калгасе “Агра-Сіняўка”, які ў 2004 годзе замацавалі за Міністэрствам культуры, з гэтым не згодныя. Ім не пашанцавала таксама. Гаспадарцы Мінкульт дапамог… паламанымі камп’ютарамі. “Яны і сёння стаяць у нас і не робяць”, - скардзяцца працаўнікі калгаса: “Бог ведае, калі яны нам аказалі нейкую дапамогу - камп’ютары далі паламаныя… І сёння яны стаяць не робяць. Якое шэфства…”

КДБ таксама не надта “сочыць” за сваім “падшэфным”. Племзавод “Бярозкі” Гомельскага раёна ўжо два гады чакае чаго-небудзь ад чэкістаў. А ў 2005 годзе тыя дапамаглі… валёнкамі:

“У канцы 2005 года на вялікую суму далі нам запчастак. Мы ім за гэта нічога не давалі. А ў 2006-2007 ужо нічога не было… І не толькі запчасткі для тэхнікі, а і валёнкі, і нейкая спецвопратка была… Была разавая дапамога, а больш нічога”.

Вось каму пашчасціла насамрэч - гэта калгасу “Гранічы-Агра”, што ў Маладзечанскім раёне. Над ім чацвёрты год шэфствуе Міністэрства ўнутраных справаў. “Вы што? Калі б не яны, загінулі б мы…”, - кажа Еўрарадыё галоўны эканаміст Леаніда Балыш:

Вынаходлівы МУС сам “жыве” з падшэфнай гаспадаркі: аказвае калгасу фінансавую дапамогу, а “Гранічы-Агра” адгружае міліцыі прадукцыю на гэтую ж суму. Выгадна!

Як даведалася Еўрарадыё, шэфы з міліцыі дапамагаюць калгасу нават ботамі і штанамі. За жнівом тут сочыць асабіста міністар Навумаў!

“Спецадзеннем дапамагаюць - боты, якія выходзяць з моды даюць нам, штаны… На жніво, як правіла, прыязджае сам міністр. Міністр прыязджае і глядзіць, што зроблена. Спачатку робіць даручэнні - вось трэба зрабіць тое і тое, а пасля, натуральна, прыязджае і глядзіць, што зроблена, а што не”.

Самая нечаканая дапамога ад Міністэрства унутраных спраў - працоўныя рукі. Працуюць усе: курсанты акадэміі, салдаты ўнутраных войскаў і нават… асуджаныя. Для зручнасці ў вёсцы нават пабудавалі спецкамендатуру:

“Асуджаныя таксама дапамагаюць. У нас на месцы гаспадаркі зрабілі спецкамендатуру, у самой гаспадарцы… Таксама нам дапамагаюць гэтыя людзі - і будоўляй займаюцца, і чым захочаце”.

Чым калгаснікам дапамагала Паліна Смолава, і у якім падшэфным калгасе зарабляюць больш за усіх, чытайце тут.

Самае істотнае дасягненне гаспадаркі - павелічэнне галоў жывёлы. Пагалоўе вырасла на 1500 галоваў!

“Мы з нуля адрадзілі свінаферму. Калі яны прыйшлі, у нас ужо не было свінафермы, а мы яе аднавілі. Вырасла пагалоўе на 1500 галоў”.

Дарэчы, міністр унутраных спраў вельмі хваліўся гэтым дасягненнем перад журналістамі на адной з прэс-канферэнцый…

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Еўрарадыё даведалася, якую дапамогу атрымліваюць калгасы, падшэфныя міністэрствам.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика