21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дэвід Крэмер: "Мы гатовыя перагледзець візавыя забароны для чыноўнікаў, калі Казуліна выпусцяць"

26.08.2009 09:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Памочнік дзяржсакратара распавёў Еўрарадые, что не выключае больш жорсткіх санкцый з боку ЗША, аднак калі апошні палітвязень выйдзе з турмы, ЗША гатовыя скасаваць візавыя забароны для чыноўнікаў. Дэвід Крэмер здзіўляецца, чаму трымаць Казуліна ў няволі беларускім уладам больш выгодна, чым наладжваць адносіны з Захадам. І прызнае, што ЗША і Еўрасаюз маюць адзіную мэту - дэмакратызацыя Беларусі - але часам падзяляюць паміж сабой ролі.  Еўрарадыё: - Ці патрабаванне выпусціць Аляксандра Казуліна - адзіны пункт у дачыненні да Беларусі, па якім Амерыка і Еўрасаюз маюць агульную пазіцыю? Як Еўрасаюз ацэньвае санкцыі ЗША ў дачыненьні да "Белнафтахіму"? Некаторыя аналітыкі сцвярджаюць, што рэалізуецца сцэнарый "добрага і дрэннага следчага", дзе амерыканцы традыцыйна граюць ролю дрэннага, а Брусель спрабуе заняць больш мяккую пазіцыю…  Дэвід Крэмер: - Магчыма, ёсць адрозненні ў тактыцы нашых дачыненняў з Беларуссю, але бясспрэчна тое, што Еўрапейскі Саюз і Злучаныя Штаты абсалютна згодныя наконт галоўнай мэты. І гэтая мэта - забяспечыць вызваленне ўсіх палітычных вязняў у Беларусі і пачаць працэс, дзе мы зможам разам з беларускім урадам і грамадствам выканаць некалькі крокаў па лібералізацыі. Мы пазітыўна выказаліся па розных накірунках.
Натуральна, летась ЗША пашырылі спіс асобаў, якім забаронены ўезд у краіну і, як вы заўважылі, 13 лістапада ўвялі санкцыі ў дачыненні да Белнафтахіму. Еўрасаюз гэтага не зрабіў. Але мы не прасілі Еўрапейскі Саюз гэта рабіць. Часам мы падзяляем ролі паміж сабой і часам аднаму з нас - ЗША або ЕС - лягчэй зрабіць той ці іншы крок. Я думаю, ЗША было лягчэй пайсці ў згаданым кірунку. Гэта нармальна, і ніяк не ўплывае на нашае разуменне агульнай мэты. 
“Мы
гатовыя - калі ў нас і надалей не будзе іншага выйсця - прымяніць дадатковыя санкцыі” Еўрарадыё: - Гэта азначае, што Брусель не крытыкаваў дзеянні ЗША? Нягледзячы на тое, што магчыма, канфлікт паміж Беларуссю і Амерыкай можа дапамагчы беларускаму ўраду не выконваць 12 патрабаванняў, агучаных Бруселем у канцы 2006 г.?  Дэвід Крэмер: - Мы падтрымліваем план, які быў прыняты Еўрапейскім Саюзам у снежні 2006 г. Мы падзяляем яго і гатовыя пайсці ў падобным накірунку, калі беларускі ўрад вызваліць апошняга палітычнага вязня - Аляксандра Казуліна. Я думаю, што нашая з ЕС пазіцыя вельмі падобныя. Фактычна, нам не заставалася выбару апрача таго, які мы зрабілі 6 сакавіка, калі Міністэрства фінансаў апублікавала заяву, дзе тлумачыла і ўдакладняла санкцыі, прынятыя ў дачыненні да "Белнафтахіму" ў лістападзе. І мы гатовыя - калі ў нас і надалей не будзе іншага выйсця - прымяніць дадатковыя санкцыі ў адрас Беларусі.  Еўрарадыё: - Якія, напрыклад? Дэвід Крэмер: - Не хачу ўваходзіць у дэталі, каб не раскрываць заўчасна карт… Еўрарадыё: - Ці не маглі б вы тады праясніць значэнне кроку, зробленага 6 сакавіка? На гэтым шмат спекулююць: адны кажуць, што гэтым ЗША увялі новыя санкцыі, іншыя - толькі растлумачылі сэнс санкцый, ўведзеных у лістападзе.  Дэвід Крэмер: - Міністэрства фінансаў можа гэта растлумачыць больш дакладна, але я магу сказаць, што гэта кожны можа інтэрпрэтаваць па-свойму, Ці новыя гэта санкцыі? Здаецца, так гэта зразумеў беларускі ўрад. І я не збіраюся пераконваць іх, што гэта не так. Мы гэтым крокам прадэманстравалі беларускім уладам, што мы вельмі сур'ёзна патрабуем вызвалення палітычных вязняў - як мінімум таго, што яны павінны зрабіць, каб было магчымае паляпшэнне стасункаў з Захадам - не толькі з намі, але і з ЕС. ЗША прадэманстравалі летась, сёлета ў сакавіку і яшчэ прадэманструюць, калі будзе трэба, што мы сур'ёзна патрабуем прыцягнуць беларускія ўлады да адказнасці.  Мы хочам лепшых стасункаў з Беларуссю. Не ў нашых інтарэсах цяперашняе напружанне, калі Беларусь адклікае свайго амбасадара з Вашынгтону і фактычна выцясняе нашага амбасадара Карэн Сцюарт з Мінску. Мы не зацікаўленыя ў эскалацыі напружання паміж намі і Беларуссю, але гэта беларускі ўрад павінны вырашыць, што важней для ўраду і краіны: трымаць Аляксандра Казуліна ў турме або паляпшаць адносіны з Захадам. Для мяне выбар просты: выпусціць Казуліна і развіваць стасункі з Захадам. Але пакуль беларускі ўрад яго не зрабіў.  Еўрарадыё: - Раней вы казалі, што калі беларускія ўлады выпусцяць Аляксандра Казуліна з турмы, гэта не прывядзе да імгненнай адмены санкцый. Што ў такім выпадку можа прапанаваць у адказ беларускаму ўраду Вашынгтон? У выпадку з Еўрасаюзам гэта даволі адчувальныя рэчы: паляпшэнне візавага рэжыму і г.д. Што можа прапанаваць амерыканскі ўрад? Дэвід Крэмер: - Перш за ўсё, мы нарэшце зможам пазітыўна гаварыць пра беларускі ўрад. Я думаю, гэта важна: напрыклад, зусім нядаўна прэзідэнт Буш гаварыў пра вельмі істотную ролю жаночага лідэрства ў свеце і падкрэсліў, што Беларусь мае з гэтым праблемы. Было б цудоўна, каб Беларусь не трэба было ставіць у адзін шэраг з Кубай, Паўночнай Карэяй або Бірмай.  Чаму прадстаўнік Белага дому лічыць, што зварот Беларусі са скаргай у ААН - гэта неразумны ход, і на якія ушчэ саступкі гатовыя пайсці Злучанныя Штаты, чытайце ТУТ. Больш за тое, мы пачалі б перагляд некаторых санкцый у дачыненні да Беларусі, у тым ліку візавых забаронаў для чыноўнікаў, якія мы ўвялі мінулым летам. Мы пачалі б таксама шукаць магчымасці вярнуцца да загаду прэзідэнта Буша, які даў магчымасць увесці санкцыі супраць ураду. Еўрарадыё: - Дзякуй за гутарку.  Дэвід Крэмер: - І я дзякую.  Гутарыла Алена Васілеўская

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Памочнік дзяржсакратара распавёў Еўрарадые, что не выключае больш жорсткіх санкцый з боку ЗША, аднак калі апошні палітвязень выйдзе з турмы, ЗША гатовыя скасаваць візавыя забароны для чыноўнікаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика