21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Відэа. Прадстаўнікі грамадскасці і замежныя дыпламаты пішуць беларускую дыктоўку

26.08.2009 09:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

15 сакавіка ў Мінску ў офісе грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" (ТБМ) адбылася першая дыктоўка па беларускай мове ў рамках агульнацыянальнай акцыі, прымеркаванай да 90-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Удзел у ёй узялі каля 20 чалавек — культурныя дзеячы, прадстаўнікі незалежных сродкаў масавай інфармацыі і замежных дыпламатычных місій.

Часовы павераны Славакіі ў Беларусі Любамір Рэгак, прэс-сакратар пасольства Польшчы Моніка Садкоўска, саветнік пасла Літвы Дарыус Віткаўткас, пасол Украіны Ігар Ліховы прачыталі ў перакладзе на беларускую вершы паэтаў сваіх краін пра мову. Часовы павераны ў справах Вялікабрытаніі ў Беларусі Найджэл Гулд-Дэвіс прачытаў у перакладзе на англійскую мову адзін з санетаў Янкі Купалы.

Дыктоўку яе ўдзельнікам зачытвала выкладчыца беларускай мовы больш чым з 30-гадовым стажам з Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтва, намеснік старшыні ТБМ Людміла Дзіцэвіч. У якасці тэксту была выбрана прадмова Францішка Багушэвіча да яго кнігі "Дудка беларуская".

Паводле слоў кіраўніка мінскага аддзялення пасольства Швецыі ў Маскве Стэфана Эрыксана, у яго "вельмі добрае стаўленне да беларускай мовы", якую дыпламат, калі прыехаў у Мінск, адразу пачаў вывучаць. Як прызнаўся С. Эрыксан, удзел у дыктоўцы стаў для яго і цікавым досведам, і добрым урокам беларускай мовы.

Ініцыятар агульнанацыянальнай дыктоўкі, палітолаг Уладзімір Падгол падкрэсліў у інтэрв'ю БелаПАН, што агульнанацыянальная дыктоўка стала "актам салідарнасці людзей з беларускай мовай, актам яе пашаны і сведчаннем таго, што яна неўміручая".

Нагадаем, агульнацыянальная дыктоўка па беларускай мове будзе праводзіцца 23 сакавіка кожную гадзіну з 10.00 да 18.00. Яе пераможцы атрымаюць розныя прызы. Фотавыставу матэрыялаў дыктоўкі мяркуецца прадэманстраваць у Беларусі і ў тых краінах, дзе жывуць беларусы, а таксама экспанаваць у будынку сакратарыята ААН у Нью-Йорку.

Get the Flash Player to see this player.

var s1=new SWFObject("http://tut.by/player/player.swf","single","447","376","9");s1.addParam("allowfullscreen","true");s1.addVariable("video","http://tut.by/user.files/dyktouka.flv");s1.addVariable("AutoPlay","false");s1.addVariable("image","http://tut.by/user.files/dyktouka.jpg");s1.write("player");

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
15 сакавіка ў Мінску ў офісе грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" (ТБМ) адбылася першая дыктоўка па беларускай мове ў рамках агульнацыянальнай акцыі, прымеркаванай да 90-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика