Агульнабеларуская дыктоўка прагучыць у эфіры “Еўрарадыё”У межах агульнанацыянальнай акцыі, прымеркаванай да 90-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, у эфіры “Еўрапейскага радыё для Беларусі” прагучыць дыктоўка па беларускай мове. У суботу 22 сакавіка і ў нядзелю 23 сакавіка з 12 да 13 гадзін і з 16 да 17 гадзін па “Еўрарадыё” прагучыць дыктоўка для беларусаў па ўсім свеце. Слухаць “Еўрарадыё” ў гэты час можна ў інтэрнэце на сайце www.euroradio.fm, а таксама на спадарожніках Hotbird 6 (13° East (11013МГц/Н/27500)) і Sirius 4 (5°East (12379.62МГц/H/27500)). З 20 да 30 сакавіка на сайце “Еўрарадыё” можна будзе спраўдзіць, як ты напісаў дыктоўку, праз адмысловую форму. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У межах агульнанацыянальнай акцыі, прымеркаванай да 90-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, у эфіры “Еўрапейскага радыё для Беларусі” прагучыць дыктоўка па беларускай мове. |
|