Швейцарцы наладзяць сталыя турыстычныя туры ў Пінск
Швейцарская турыстычная кампанія праявіла інтарэс да турыстычных маршрутаў, распрацаваных мясцовымі краязнаўцамі. Прадстаўнікі еўрапейскай кампаніі ўжо наведалі Пінск і выказалі намер ладзіць туры па памятных для габрэяў мясцінах.
Турыстаў вабіць так званы настальгічны турызм. Шмат знакамітых і заможных габрэяў паходзяць з Пінску. Напрыклад, тут нарадзіўся першы прэзідэнт Ізраіля Хаім Вейцман, прэм’ер-міністр Голда Меір, знакаміты эканаміст Сайман Кузнец. Таксама з Піншчыны паходзяць заснавальнікі габрэйскай рэлігійнай плыні - хасідызму. Захады па прыцягненні ў горад турыстаў робяцца дзеля выканання комплекснай праграмы пінскіх уладаў. Глеб Паўлоўскі Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Швейцарская турыстычная кампанія праявіла інтарэс да турыстычных маршрутаў, распрацаваных мясцовымі краязнаўцамі.
|
|