21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Зьміцер Вайцюшкевіч. WZ. Made in Japan

26.08.2009 09:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Зьміцер Вайцюшкевіч. Беларускі артыст. Нарадзіўся ў 1971 годзе. Мае сына. Займаецца музыкай больш за 20 гадоў. Выдаў 10 дыскаў. Выступаў у розных музыкальных калектывах — «Палац», «Kriwi», зараз «WZ-Orchestra». Любіць жыцьцё і хутар на Нёмане, дзе зьбіраецца пабудаваць альтаначку ў японскім стылі, каб сядзець і глядзець, як садзіцца ці ўздымаецца сонца. Японія. Вельмі цяжка было паверыць. Па-першае, гэта далёка. Па-другое, нерэальна. Мне пашанцавала — людзі ўкладаюць вялікія грошы, каб паехаць на ўскрай сьвету, а мяне, дзякуючы прафэсіі, увесь час возяць. Мары збываюцца! Ужо проста таму, што даляцеў — 11 гадзінаў начной вандроўкі для мяне яўна зашмат. Гэтыя 11 гадзінаў я ня спаў: ці то ад хваляваньня і страху, ці то проста хацелася бачыць поўню і зоры ў ілюмінатары.

Я ехаў туды эмацыйна адчыненым — з чыстай душой, з пустым вінчэстэрам, каб запоўніць яго ўражаньнямі. Я ехаў зьдзіўляцца, частаваць і частавацца, выступаць і знаёміцца. Нешта для сябе адчуць, нешта для сябе знайсьці.

Як у звычайнага беларуса, да вандроўкі ў мяне былі пэўныя стэрэатыпы — каратысты, самураі, кампутары, запраграмаванасьць мясцовага насельніцтва. Зараз Японія для мяне зялёная, шэрая і сонечная. Абсалютна розная: нейкая сымфонія павольная, а потым раз — і панеслася, а пасля ізноў супакоілася.

Японцы. Нехта лічыць японцаў робатамі. Маўляў, сказалі — і сто мільёнаў японцаў нешта робяць. Нармальныя людзі! Мы, эўрапейцы, заўсёды шукаем па жыцьці плюсы і мінусы. Нам патрэбны любоў і нянавісьць, чорнае і белае, дабро і зло. У Японіі таксама рэагуюць, але больш вытанчана. Для нашага вуха, праўда, вельмі дзіўна, цацачна рэагуюць, калі ты, напрыклад, нешта распавядаеш. Але пры ўсіх нібыта цацачных нюансах яны могуць паказаць характар. У іх усё напісана на вачах. Паўслова і погляд — тое, што дапамагае, калі псыхалёгія ці размовы ня дзейсныя.

Хентай. Гэтага там вельмі шмат — на адлегласьці выцягнутай рукі. Фантазія мастака ўражвае — ніякае рэальнае порна і нерэальная эротыка ня можа паказаць тое, што там намалявана. Зь мясцовымі «пра гэта» не размаўляў, але знаёмыя беларусы казалі, што для японцаў абсалютна нармальна чытаць ці разглядаць такія коміксы ў цягніку. Ёсьць і анімацыйная «вэрсія» — тое самае, што коміксы, толькі жывое. Усё рушыцца. Экшн-экшн.

Фудзіяма. Мы ехалі на хуткасным цягніку. Паглядзець на Фудзіяму мяне пабудзілі, бо пасьля пералёту сілаў зусім не было. Я глянуў — уражвае. Ніколі ня бачыў такіх вялікіх гор. Сьнег. Сонца. Фудзі.

Татамі. Ложку ў маёй кватэры не было і да Японіі — толькі матрац, на якім я сплю. Але японскі гатэль, дзе ў пакоях няма нічога, акрамя тэлевізара, маленькага стала і прыбораў для гарбаты, мяне ўразіў. Мой нумар быў з выглядам на акіян. Гэта так прыемна — сядзець на татамі, піць сакэ ці зялёную гарбату, глядзець на маленькія караблікі, што ловяць рыбку. І радавацца таму, што ты ў Японіі. Дарэчы, сам факт пахадзіць на босую нагу па Ціхім акіяне меў для мяне асаблівае значэньне. Чаму — ня ведаю.

Сушы. Звыклую ў нашым разуменьні японскую ежу я бачыў у мінімальнай колькасьці. Гаспадары, як шчасьлівыя бацькі, не маглі нарадавацца, што я ўсё ем. Рабілі набэ — рандоля, дзе на спэцыяльным соевым соўсе увесь час нешта гатуецца — ад соевага сыру да марскіх пачвараў. Еў сала кіта і плеўку з соевага малака. Адзін раз выпадкова знайшоў у набэ вараную цыбулю. Гэтага я не люблю ні ў Беларусі, ні ў Японіі. Але сырая сьвежая рыба сталася самай улюбёнай.



Палачкі. Два тыдні не трымаў у руках відэльца з нажом. Яшчэ да Японіі спрабаваў карыстацца палачкамі — не атрымлівалася, што вельмі раздражняла. Зараз я магу без праблем размаўляць, піць сакэ, падчапляць палачкай васьмінога — такі сабе «бусьлік»…

Сакэ. Супэр! Пілі даволі шмат і амаль кожны дзень. Не напіваліся. Бо спажываньне сакэ — гэта пэўны рытуал. «Кампай!» ці не «кампай!» — мусіш быць у стане адчуваць людзей. Спрабавалі там піць гарэлку. Не пайшло — замоцна.

Кімано. Некаторыя японкі носяць кімано. Тое, як яны ў ім ходзяць, крыху сьмешна. Але неяк так па-добраму ўзбуджае.

Гейшы. Гейшаў у мяне не было. Нават ня бачыў — толькі краем вуха нешта пра іх чуў. Дзяўчыны для забаваў мусяць выглядаць а-ля «t.a.T.u», школьніцы ў караценькіх спаднічках. Такіх сустракаў, але не знаёміўся. Мяне так абходжвалі мясцовыя дзяўчаты, што я адчуваў сябе зоркай. Сакэ падлівалі, тунца падавалі…

Японкі. Японкі прыходзілі падчас канцэрту. Погляды пасьля выступу… Я ня ведаю, пра што яны маглі думаць. Скажу шчыра, я не сустрэў той адзінай. Ёкі Она не было. Японскія жанчыны вельмі цікавыя, але… Ня тое, каб я чакаў большага… Не, я ня ехаў туды дзеля гэтага. Для мяне самае галоўнае ў гэтай вандроўцы былі беларуска-японскія кантакты. Я і Японія. Як Ёка Она і Джон Ленан — бязь «левых» чувакоў і чувіх. Без пасярэднікаў. Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зьміцер Вайцюшкевіч.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика