На аўкцыёне ў Нью-Йорку прадалi найстарэйшую ўзнагароду БССР
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга БССР праiснаваў з 1924-га па 1933 год. Узнагарода была i ў той час рэдкай — з 1924-га па 1928 год ордэн атрымалi ўсяго толькi 15 чалавек.
У Нью-Йорку прайшоў чарговы нумiзматычны тыдзень, на якiм нумiзматычныя аўкцыённыя дамы i фiрмы выставiлi на продаж свае матэрыялы i калекцыi з перыяду антычнасцi да нашых дзён. Як зазначае расiйская "Независимая газета", на гэткiх тыднях за апошнiя гады ўсё больш прапаноў савецкiх медалёў, ордэнаў i знакаў. Напрыклад, дом Dmitry Markov Coins&Medals нацiск у гэтым годзе зрабiў на рускую i савецкую тэматыку — i не прагадаў. Яго продажы склалi 9,2 млн долараў супраць 2 млн на студзеньскiх таргах у мiнулым годзе. Спецыялісты кажуць, што калекцыя ўзнагарод былых савецкiх рэспублiк Dmitry Markov Coins&Medals выдзялялася унiкальнымi экспанатамi. Лiдэрамi таргоў сталi ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга БССР i ордэн Ленiна першага тыпу з ордэнскай кнiжкай. Гэтыя ўзнагароды пайшлi за 150.000 долараў кожная, тады як азербайджанскi ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга i медаль "За карыснае" Аляксандра III — за 45.000 i 47.500 долараў адпаведна. Пастанова пра ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга БССР была прынята 10 кастрычнiка 1925 года. Ордэн уяўляў сабой сярэбраны трохкутны шчыт, пакрыты чырвонай эмаллю. У цэнтры шчыта — шасцярня з зоркай i лiтарамi "СССР" пасярэдзiне. Цiкавым для калекцыянераў ёсць тое, што надпiсы на ордэне выкананы на трох мовах — беларускай, польскай i iдыш. Нагадаем, некаторы час у БССР гэтыя, а таксама руская мовы былi дзяржаўнымi. У 1933 годзе пастановай ЦВК СССР узнагароджанне ордэнамi саюзных рэспублiк спынiлася ў сувязi з уводам ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга СССР. Такiм чынам, узнагарода праiснавала дзевяць гадоў, ёю былi ўзнагароджаны ўсяго 15 чалавек. Чыя ўзнагарода трапiла на амерыканскi аўкцыён — невядома. Первоисточник: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга БССР праiснаваў з 1924-га па 1933 год.
|
|