Напішы дыктоўку з Рацыяй!
Радыё “Рацыя” пашырае свой удзел у акцыі “Агульнанацыянальная дыктоўка”. Дасюль мы інфармавалі сваіх чытачоў і слухачоў пра фармат і графік яе правядзення. А з сённяшняга дня Рацыя выступае не толькі як інфармацыйны партнёр, але і як валанцёр у справе правядзення дыктоўкі.
Напісаць дыктоўку можна ў любы момант, праслухаўшы яе на нашым сайце. А 22 сакавіка ў 14.20 па беларускім часе дыктоўка прагучыць у эфіры Рацыі. У панядзелак, 24 сакавіка, мы размесцім тэкст дыктоўкі (“Прадмову” да “Дудкі беларускай” Францішка Багушэвіча) - вы зможаце праверыць сябе і паставіць пры жаданні адзнаку. Пішыце дыктоўку (ва ўсіх сэнсах) з Рацыяй! Первоисточник: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Радыё “Рацыя” пашырае свой удзел у акцыі “Агульнанацыянальная дыктоўка”. Дасюль мы інфармавалі сваіх чытачоў і слухачоў пра фармат і графік яе правядзення. |
|