Споўнілася 60 гадоў мастаку Алесю Цыркунову
Мастаку Алесю Цыркунову 28 сакавіка споўнілася 60 гадоў.
У інтэрв'ю БелаПАН мастацтвазнаўца Таццяна Гаранская зазначыла, што творчасць А.Цыркунова вылучаецца дэкаратыўнасцю, экспрэсіўнасцю і эмацыйнасцю, лаканізмам вобразнай структуры, разнастайнасцю тэхнічных праёмаў і тонкімі каларыстычнымі рашэннямі. "Паводле ідэйнай накіраванасці яго мастацтва вельмі патрыятычнае. Алесь Цыркуноў працуе згодна з канкрэтнай творчай праграмай па адлюстраванні прыярытэтных старонак гісторыі Беларусі. У яго творах паўстаюць патрыёты-асобы, значныя падзеі гісторыі краіны і звязаныя з імі культавыя мясціны. Сам жывапіс мастака ўтрымлівае ў сабе нерв эпохі, бо праз творчасць Алеся Цыркунова праходзяць усе праблемы нацыянальнага гісторыка-патрыятычнага выхавання сучаснага беларускага грамадства", — падкрэсліла мастацтвазнаўца. Яна лічыць, што манера мастака не новая, але яго жывапіс — "не свята дэкаратыўнага пісьма, а набатны звон, які гучыць зычна, трагічна і ўзнёсла аб слынных і не вельмі прыгожых старонках айчыннага мінулага, аб забытых лёсах людзей, якія ўнеслі вельмі шмат у скарбонку нацыянальнай спадчыны, аб самых светлых і лепшых падзеях на зямлі беларускай". Мастак нарадзіўся 28 сакавіка 1948 года у вёсцы Лясань Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці. У 1976 годдзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Стварае сюжэтна-тэматычныя карціны, партрэты (увасобіў вобразы Францішка Скарыны, Вітаўта Вялікага, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Васіля Быкава, Міколы Ермаловіча), пейзажы, нацюрморты. У лютым—сакавіку 2008 года ў мінскім Палацы мастацтва працавала выстава твораў А.Цыркунова, прысвечаная 90-годдзю абвяшчэння БНР. Первоисточник: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мастаку Алесю Цыркунову 28 сакавіка споўнілася 60 гадоў. У інтэрв'ю БелаПАН мастацтвазнаўца Таццяна Гаранская зазначыла, што творчасць А.Цыркунова вылучаецца дэкаратыўнасцю, экспрэсіўнасцю і эмацыйнасцю, лаканізмам вобразнай структуры, разнастайнасцю тэхнічных праёмаў і тонкімі каларыстычнымі рашэннямі. "Паводле...
|
|