21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Жаночы флірт незразумелы мужчынам

26.08.2009 10:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Жаночы флiрт мае iнстыктыўную прыроду. Дзяўчаты ў першыя хвiлiны знаёмства флiртуюць амаль з кожным мужчынам, незалежна ад яго прывабнасцi. Гэта робiцца для таго, каб хутчэй зразумець, цi заслугоўвае ён увагi. I ўжо праз некалькi хвiлiн яны вырашаюць для сябе лёс патэнцыйнага кавалера.  Кожная прадстаўнiца прыгожай паловы ведае, як прыцягнуць да сябе ўвагу. Аднак, паводле меркавання навукоўцаў, мужчыны, у сваю чаргу, далёка не заўсёды разумеюць падобныя намёкi. Даследчыкi лiчаць, што, флiртуючы, жанчыны толькi губляюць час, а iх умiлаваныя застаюцца абыякавымi да знакаў увагi, якiя яны аказваюць. Ва Унiверсiтэце Iндыяны быў праведзены эксперымент, падчас якога 300 удзельнiкам (мужчынам i жанчынам) раздалi фотапартрэты. Неабходна было размеркаваць здымкi на тры групы: дружалюбныя, сэксуальна зацiкаўленыя або сумныя. Цiкава, што мужчыны часта блыталi закаханасць i звычайную прыязнасць. Кiраўнiк даследавання Корын Фэрыс сцвярджае, што жанчыны сваiмi паводзiнамi толькi заблытваюць большасць мужчын, i ўвесь iх флiрт праходзiць марна. "Хоць, безумоўна, ёсць i выключэннi. Некаторыя мужчыны вельмi квалiфiкаваныя ў чытаннi такiх сiгналаў", — лiчыць навукоўца. Тым не менш ёсць некаторыя ўнiверсальныя знакi, якiя могуць выдаць закаханую жанчыну. Напрыклад, калi яна робiць мужчыну камплiмент. Гэта сiгнал: ён ужо дасягнуў некаторага поспеху. Сваю зацiкаўленасць дзяўчына можа таксама дэманстраваць, часта звяртаючыся да яго па iменi. Калi жанчына дакранаецца да мужчыны падчас гутаркi, то гэта таксама кажа аб тым, што суразмоўца ёй сiмпатычны. Яшчэ адзiн спосаб выражэння цiкавасцi складаецца ў капiраваннi мовы жэстаў, што звычайна дзяўчаты робяць падсвядома. Нягледзячы на несуцяшальныя вынiкi даследавання, не варта адмаўляцца ад заiгрывання з чалавекам, якi спадабаўся: флiрт дабратворна ўплывае на прадукцыйнасць работнiкаў — да такой нечаканай высновы прыйшлi навукоўцы з iтальянскай асацыяцыi "Жанчыны i ўзровень жыцця". Яны высветлiлi, што бурныя раманы на працы не перашкаджаюць справе, а наадварот, спрыяюць большай яе iнтэнсiўнасцi. Больш за палову апытаных пацвердзiлi, што дзякуючы флiрту на працы, працуюць лепш i весялей, а восем з дзесяцi чалавек, якiя прызналiся ў блiзкiх адносiнах з калегамi, сказалi, што дзякуючы гэтаму працуюць "у два разы" iнтэнсiўней.



Первоисточник: Звязда
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жаночы флiрт мае iнстыктыўную прыроду.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика