21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Кампанія "Ферэйн" гатова ўдзельнiчаць у развiццi ў Беларусi буйной фармацэўтычнай прамысло

26.08.2009 09:59 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кампанія "Ферэйн" гатова ўдзельнiчаць у развiццi ў Беларусi буйной фармацэўтычнай прамысловасцi

Беларусь зацiкаўлена ў тым, каб кампанiя "Ферэйн" развiвала сваю вытворчасць у рэспублiцы, заявiў прэзiдэнт краiны Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы ў Мiнску з кiраўнiком расiйскага холдынгу "Ферэйн" Уладзiмiрам Брынцалавым.

"Сустракаючыся з вамi ў 2006 годзе, мы вызначылi асноўныя напрамкi супрацоўнiцтва, — нагадаў Аляксандр Лукашэнка. — З таго часу ў мяне з’явiўся шэраг пытанняў. Перш за ўсё, цi не здарылася так, што нешта перашкаджае вам працаваць у Беларусi?" "Хацелася б, каб вы выпускалi свае тавары тут", — падкрэслiў ён.

Кiраўнiк дзяржавы таксама адзначыў, што яшчэ два гады таму ён дамовiўся з кiраўнiцтвам холдынгу "Ферэйн" аб тым, што гэта кампанiя будзе iнвеставаць сродкi не толькi ў свой бiзнэс, але i ў сацыяльную сферу краiны. "Гэту дамоўленасць вы не проста выканалi, але i перавыканалi", — сказаў ён, дадаўшы, што агульная сума ўкладанняў "Ферэйн" у сацыяльную сферу Беларусi дасягае $20 млн.

Паводле вынiкаў сустрэчы Уладзiмiр Брынцалаў паведамiў журналiстам, што Аляксандр Лукашэнка даў станоўчую ацэнку вынiкам дзейнасцi холдынгу ў краiне. "Я працую ў Беларусi ўжо тры гады i вельмi задаволены: бiзнэс iдзе паспяхова. Мы атрымлiваем добры прыбытак, з яго частку iнвестуем тут", — расказаў госць.

Уладзiмiр Брынцалаў лiчыць, што Беларусь становiцца вельмi прывабнай краiнай для замежных iнвестыцый. Паводле яго слоў, у рэспублiцы стала мацней адчувацца прысутнасць замежнага бiзнэсу. "У Беларусi добры клiмат для iнвестыцый. Што вельмi важна, няма карупцыi, — адзначыў ён. — Таму я i сваiм калегам рэкамендую звярнуць увагу на Беларусь". Уладзiмiр Брынцалаў таксама падкрэслiў, што яго кампанiя гатова ўдзельнiчаць у развiццi ў Беларусi буйной фармацэўтычнай вытворчасцi.

Холдынг "Ферэйн" займаецца бiзнэсам у розных сферах дзейнасцi (нерухомая маёмасць, фармацэўтыка i iншыя). Кошт холдынгу ацэньваецца ў $2,5 млрд. У Вiцебску ў свабоднай эканамiчнай зоне зарэгiстравана сумеснае з "Белбiяфармам" прадпрыемства "Вiтунiфарм". Акрамя таго, "Ферэйн" актыўна аказвае спонсарскую дапамогу ў сацыяльнай сферы Беларусi — школам, спартыўным камандам i iнш.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь зацiкаўлена ў тым, каб кампанiя "Ферэйн" развiвала сваю вытворчасць у рэспублiцы, заявiў прэзiдэнт краiны Аляксандр Лукашэнка на су
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика