Будзем танчыць пад дуду
Будзем танчыць пад дуду
Фестывалі Беларусь — аўтарытэтная дударская краiна ва Усходняй Еўропе, сцвярджаюць сучасныя дудары. Маладыя людзi ахвотна асвойваюць складаны народны iнструмент. Гэтаму вельмi паспрыяў "Дударскi фэст", якi сёлета адбудзецца ўжо восьмы раз. У апошнiя гады папулярнасць гэтага роду музыкi вырасла, i самi арганiзатары iмкнуцца кожны раз ствараць iнтрыгу, так што падчас фэсту публiка абавязкова чакае сюрпрызаў. Першы з iх, на думку арганiзатара Змiцера Сасноўскага, ёсць у тым, што дударскi фэст будзе доўжыцца сёлета чатыры днi замест двух. Падчас канцэртаў у к/з "Мiнск" i клубе "Рэактар" можна будзе на свае вочы ўбачыць сучасных беларускiх дудароў. Разам з iмi сваё майстэрства валодання валынкай прадэманструюць музыкi з Украiны, Расii, Польшчы, Лiтвы, Балгарыi, Эстонii i нават далёкай Новай Зеландыi. — Я папрасiў бы нiколi не выкарыстоўваць слова "валынка" ў дачыненнi да беларускiх дуд, — акцэнтуе ўвагу Тодар Кашкурэвiч, вядомы майстра i музыка, якi быў сярод распрацоўшчыкаў iдэi фэсту яшчэ ў 90-х гадах. — Асаблiвасць беларускай традыцыi ў тым, што мы маем свой тып канструкцыi гэтага iнструмента, якi быў вельмi распаўсюджаны ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм. А ў Расii нiводнага такога iнструмента ўвогуле не знойдзена нi ў адным музеi. Праўда, гэта можна патлумачыць тым, што ў ХVII стагоддзi былi рэпрэсii ў дачыненнi да народных iнструментаў. У нас дуды захоўвалiся i гучалi яшчэ ў мiнулым стагоддзi. Захавалiся даваенныя запiсы, як iгралi беларускiя дудары. Кожны такi запiс, калi ён да нас трапляе, — ужо вялiкая падзея. Аматары дуды могуць спадзявацца на тое, што не толькi галасы дуд мiнулых часоў могуць калi-небудзь пачуць у запiсах, магчымае выданне зборнiку сучасных дудароў, удзельнiкаў фэсту. I да прыкладу, дзеля пачатку Дзянiс Сухi прадэманстраваў традыцыйную манеру iгры на трохбурдоннай дудзе, якую ён сам жа i рэканструяваў паводле арыгiнала, якi знаходзiцца ў вiленскiм музеi. Але дзiвiць яшчэ i тое, што такi цуд на фестывалi будуць ствараць нават дзяўчаты. Хто сёння скажа, што граць на дудзе — мужчынская справа?.. Ларыса ЦIМОШЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь — аўтарытэтная дударская краiна ва Усходняй Еўропе, сцвярджаюць сучасныя дудары. Маладыя людзi ахвотна асвойваюць складаны народны iнструмент |
|