У Мінску сёлета пад коламі аўтамабіля загінула ўжо другое дзіця
4-гадовы хлопчык загінуў у Мінску пад коламі аўтамабіля. Ён перабягаў дарогу ў двары дома і трапіў пад кола легкавіка, які раптоўна выехаў з-за вугла. Дзіця загінула на месцы.
Сёлета ў сталіцы гэтая ўжо не першая трагедыя. Вось што распавёў Еўрарадыё інспектар па прапагандзе і агітацыі мінскай ДАІ Вячаслаў Ліпень: "Так, гэта адбылося ў Мінску на вуліцы Убарэвіча. Ад пачатку 2008 года гэта ўжо другі выпадак". Нагадаем, 23 сакавіка 20-гадовая дзяўчына, якая толькі за чатыры дні да таго атрымала правы, на "Джыпе" наехала на пераходзе на вуліцы Кіжаватава на 12-гадовую дзяўчынку. З цяжкімі траўмамі яна апынулася ў бальніцы. У сталічным ДАІ Еўрарадыё паведамілі, што нядаўна дзяўчынка памерла Вячаслаў Ліпень кажа, што па абодвух фактах цяпер праводзіцца расследаванне: "Па ўсіх фактах праводзіцца праверка. Як толькі будзе сабраны неабходны матэрыял, тады справу накіруюць у суд і суддзя будзе прымаць рашэнне". Первоисточник: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
4-гадовы хлопчык загінуў у Мінску пад коламі аўтамабіля.
|
|