1 мая — вялiкi канцэрт
1 мая — вялiкi канцэрт
Як паведамiла прэс-сакратар Федэрацыi прафсаюзаў Вольга Зуёнак, плануецца, што 1 мая ў 12 гадзiн на пляцоўцы каля Нацыянальнай бiблiятэкi адбудзецца ўрачысты мiтынг, а пасля яго заканчэння — вялiкi канцэрт з удзелам калектываў "Песняры", "Чысты голас", "Нямiга", "Бяседа", арт-групы "Беларусы", груп "Тяни-Толкай", "J: МОРС" i iншых зорак беларускай эстрады. Буйныя мерапрыемствы пройдуць i ў абласных цэнтрах. 1 мая ў Магiлёве прафсаюзы выкупяць частку атракцыёнаў у гарадскiм парку — пакатацца на iх усе дзецi змогуць бясплатна. А ў Гомелi будзе наладжаны конкурс дзiцячага малюнка, а таксама iнтэлектуальная вiктарына на веданне гiсторыi прафсаюзнага руху. Сяргей ГРЫБ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiла прэс-сакратар Федэрацыi прафсаюзаў Вольга Зуёнак, плануецца, што 1 мая ў 12 гадзiн на пляцоўцы каля Нацыянальнай бiблiятэкi адбудзецца ў
|
|