21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Бульбу і яблыкi — на чыпсы!

26.08.2009 10:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Бульбу і яблыкi — на чыпсы!

23 красавiка Сяргей Сiдорскi наведаў прадпрыемствы ў Магiлёўскай вобласцi, дзе адбываецца рэканструкцыя вытворчасцi альбо будуецца наноў. 

Быхаўскi кансервава-гароднiнасушыльны завод — адно з 24 перапрацоўчых прадпрыемстваў Беларусi, якiя павiнны быць пераабсталяваны на працягу блiжэйшых двух-трох гадоў. Паводле ўказа Прэзiдэнта, на гэтую праграму выдаткаваны значныя фiнансавыя сродкi. Быхаўскi праект каштуе амаль 40 мiльярдаў рублёў. У новым вялiкiм цэху цяпер шпарка iдзе праца...

На выставе прадукцыi прадэманстравана эвалюцыя быхаўскага прадпрыемства. Учора былi трохлiтровыя слоiкi пад састарэлымi накрыўкамi, а заўтра будуць агароднiнныя прысмакi ў сучаснай i зручнай шкляной тары. Дырэктар завода Сяргей Пераход паведамiў, што аб’ёмы павялiчацца ўдвая, прычым з’явяцца яшчэ 80 новых вiдаў прадукцыi.

— Такiя сучасныя заводы, як у Быхаве, павiнны працаваць па тэхналагiчнай лiнii: поле — перапрацоўка — сучасная ўпакоўка, — пракаментаваў Сяргей Сiдорскi. Трэба стварыць аграхолдынгi, якiя будуць зацiкаўленыя пастаўляць якасны прадукт на кансервавыя заводы. А прадпрыемствы, калi рэалiзуюць прадукцыю, павiнны будуць падзялiцца прыбыткамi з тымi, хто працуе на зямлi.

Дарэчы, прэм’ер-мiнiстр параiў уключаць у традыцыйныя сыравiнныя зоны i прыватныя падворкi.

Другая важная тэма — рэалiзацыя прадукцыi. Урад прагназуе, што на працягу двух гадоў новыя перапрацоўчыя прадпрыемствы ўдвая павялiчаць аб’ёмы прадукцыi. Таму трэба працаваць з тавараправоднымi сеткамi, каб беларуская кансерваваная гароднiна трапiла не толькi на палiцы айчынных крамаў, але i ў замежжа.

Сёлета запрацуе прадпрыемства "Слаўгарадскi харчавiк". Тут вытворчасць заснаваная на абсалютна новай тэхналогii сушкi iнфрачырвоным выпраменьваннем, якая належыць карпарацыi "Руская ежа". Атрымлiваюцца сухiя харчы, якiя можна спажываць пасля дабаўлення вадкасцi. Яны шырока выкарыстоўваюцца i ў харчовай прамысловасцi. Па словах дырэктара Аляксандра Самусева, у Слаўгарадзе будуць вырабляць 100 тон сухiх харчоў у месяц.

— Кошт такога прадукту, умоўна кажучы, на ўваходзе 100 рублёў, а на выхадзе — 1,5 тысячы, — тлумачыў эканамiчную выгаду кiраўнiк беларускага ўрада. — Гэта значыць, стопрацэнтная рэнтабельнасць. А завод кампактны i недарагi, у сярэднiм каштуе мiльён долараў. Таму па праграме iнавацыйнага развiцця мы будзем ставiць падобныя заводы ў Беларусi, каб атрымлiваць высокалiквiдную даходную прадукцыю.

Тавар, якi карыстаецца вялiкiм попытам, праз чатыры месяцы атрымаюць у ААТ "Новая Друць" Бялынiцкага раёна. Гэта будзе крухмал высокай якасцi. На пляцоўку новага крухмальнага завода, якi будуецца па кiтайскiм праекце, завiтаў Сяргей Сiдорскi.

Прэм’ер расказаў журналiстам, што вырашана зрабiць тут замкнёны цыкл: дадаць да асноўнай вытворчасцi крухмалу яшчэ дзве дадатковыя. На адной лiнii будзе апрацоўвацца i фасавацца кандыцыйная бульба для патрэбаў рэстаранаў, а на другой — вырабляцца папулярныя бульбяныя чыпсы.

Гэты завод будзе апрацоўваць за суткi сто тон бульбы, слаўгарадскае прадпрыемства зможа ў суткi перарабiць 30 тон бульбы, мае патрэбу ў павелiчэннi паставак раслiннай сыравiны i завод у Быхаве. Цi хопiць на ўсiх прадукцыi сельскай гаспадаркi?

— Мы шмат зрабiлi за апошнiя гады для атрымання большых аб’ёмаў вытворчасцi ў вёсцы, — адказаў Сяргей Сiдорскi. — Ураджай буракоў — больш за 3 мiльёны тон, бульбы — мы ж бульбяная краiна! — 8 мiльёнаў тон. Але як гэта сёння запатрабавана? Тую ж бульбу трэба перапрацоўваць у чыпсы. Мы заклалi яблыневыя сады, i трэба гандляваць не толькi яблыкамi, але i тымi ж яблычнымi чыпсамi. Збожжа — у якасную макарону, як у Барысаве. Трэба, каб усё вырабленае на полi было запатрабавана перапрацоўкай. Каб нашы буракi ды морква з’явiлiся на палiцах якасным прадуктам у сучаснай упакоўцы.

Рабочы вiзiт Сяргея Сiдорскага ў Магiлёўскую вобласць завяршыўся ў Шклове, на заводзе па вырабе газетнай паперы. Кiраўнiк Урада паведамiў, што сустракаецца з аўстрыйцамi, немцамi i славенцамi з мэтай поўнасцю ўвязаць тэхналагiчны цыкл.

— Каб запусцiць завод i атрымаць аб’ём прадукцыi, трэба адпрацаваць тэхналагiчны цыкл, — патлумачыў Сiдорскi. — Сёння ў Шклове мы практычна падышлi да гэтага. Думаю, што да 1 мая павiнна ўсё атрымацца. Мы стварылi магутны камбiнат там, дзе два гады таму было чыстае поле. Сёння ў Шклове мы ставiм абсталяванне самага высокага ўзроўню. Такiх заводаў усяго 10, i адзiн з iх — у Беларусi. Прычым ён таннейшы на 20 працэнтаў за аналагi i на 40 працэнтаў менш спажывае энергii. Я ўпэўнены, што для Беларусi гэта будзе вельмi важны i добры комплекс.

Ілона Iванова.

Быхаў — Слаўгарад — Магiлёў.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
23 красавiка Сяргей Сiдорскi наведаў прадпрыемствы ў Магiлёўскай вобласцi, дзе адбываецца рэканструкцыя вытворчасцi альбо будуецца наноў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика