Вiншаванне Прэзiдэнта праваслаўным хрысцiянам Беларусi
Вiншаванне Прэзiдэнта праваслаўным хрысцiянам Беларусi
Дарагiя суайчыннiкi! Сардэчна вiншую вас са святам Вялiкадня. Сёння, як i тысячы гадоў таму, Уваскрэсенне Хрыстова — вечны сiмвал перамогi жыцця, дабра i справядлiвасцi. Асаблiвая, нi з чым не параўнальная радасць святога свята перапаўняе мiльёны вернiкаў усяго праваслаўнага свету, дапамагае далучыцца да каштоўнасцяў i iдэалаў хрысцiянства, дорыць пачуццё духоўнага адраджэння i абнаўлення. Веснавыя велiкодныя днi прыносяць у нашы сем’i любоў i згоду, заклiкаюць рабiць карысныя справы, клапацiцца пра родных i блiзкiх, быць мiласэрнымi да незнаёмых людзей. Няхай святло гэтага вялiкага свята нiколi не гасне ў нашых душах, абуджаючы iмкненне жыць i працаваць дзеля агульнай карысцi, у iмя будучынi. Жадаю вам, дарагiя суайчыннiкi, невычэрпных духоўных сiлаў, моцнага здароўя, шчасця i поспехаў. Аляксандр ЛУКАШЭНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарагiя суайчыннiкi! Сардэчна вiншую вас са святам Вялiкадня. Сёння, як i тысячы гадоў таму, Уваскрэсенне Хрыстова — вечны сiмвал перамогi жыцця, да |
|