21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр Лукашэнка: "Рост цэнаў на сельгаспрадукцыю будзе кампенсаваны за кошт павышэння зароб

26.08.2009 10:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр Лукашэнка: "Рост цэнаў на сельгаспрадукцыю будзе кампенсаваны за кошт павышэння заробкаў у вёсцы"

Учора пачалася двухдзённая рабочая паездка Прэзідэнта Беларусi Аляксандра Лукашэнкi ў Брэсцкую i Гомельскую вобласцi. Наведванне кiраўнiком дзяржавы рэгiёнаў, пацярпелых ад аварыi на ЧАЭС, напярэдаднi гадавiны катастрофы стала традыцыйным. 

Падчас сёлетняга вiзiту ў цэнтры ўвагi А. Лукашэнкi была рэалiзацыя дзяржаўных праграм па рэабiлiтацыi пацярпелых рэгiёнаў, развiцця малых i сярэднiх гарадоў, адраджэння вёскi. Як вядома, у 1986 годзе ў вынiку аварыi была забруджана трэцяя частка тэрыторыi Беларусi. Так, у Столiнскiм раёне, якi ўчора наведаў кiраўнiк дзяржавы, забруджванню падверглiся 2/3 зямель. Дзяржава выдаткавала на лiквiдацыю наступстваў катастрофы велiзарныя сродкi. Многiя праблемы ўжо ўдалося вырашыць. Вучоныя лiчаць, што большасць некалi забруджаных зямель можна выкарыстоўваць у сельскай гаспадарцы. Прынамсi, тэхналогii для гэтага ёсць. Важна, каб яны запрацавалi. Сёння патрабуецца аб’ектыўна ацанiць сiтуацыю.

СВК "Фёдараўскi", дзе прызямлiўся верталёт Прэзiдэнта, — гаспадарка ў сваiм родзе ўнiкальная. СВК спецыялiзуецца на вытворчасцi ялавiчыны i, што адметна, тут яна прыбытковая. Рэнтабельнасць складае 13 працэнтаў, i гэта — без дзяржаўнай дапамогi. Сакрэт поспеху — у выкарыстаннi высокапрадукцыйных кармавых сумесяў з вялiкiм утрыманнем бялку. Каб скарацiць выдаткi, прадпрыемства рэалiзуе праграму па вырошчваннi сланечнiкавых i соевых культур, якiя iдуць на выпрацоўку алею i кармоў.

Аляксандр Лукашэнка падтрымаў iдэю развiцця вырошчвання гэтых культур у Беларусi. "Грошы павiнны iсцi не на 1 лiтр цi кiлаграм, а на праграмы iмпартазамяшчэння i ўкаранення новых тэхналогiй", — заявiў Прэзiдэнт. Якраз гэтага i дазваляе дабiцца ноў-хаў фядоранцаў. У перспектыве за кошт рэалiзацыi праграмы па вырошчваннi пакуль мала асвоеных у нашай краiне бялковых культур можна будзе сэканоміць i выкарыстаць для iнвестыцый у сельскую гаспадарку 500 млн долараў.

Аднак не ўсё ўбачанае з борта верталёта на палях Брэстчыны задаволiла кiраўнiка дзяржавы. Паводле яго слоў, у iдэальны парадак прыведзены каля 60 працэнтаў гаспадарак. "Чаго чакаюць астатнiя? — задаўся пытаннем Прэзiдэнт. — Спагнанне за нерацыянальнае i безгаспадарчае выкарыстанне зямлi будзе жорсткiм". Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, у 90-х гадах былi пакiнуты шмат ворных зямель. Многiя з iх ужо не вярнуць. Многiя — i не трэба вяртаць. А некаторыя патрэбна вярнуць сiламi гаспадарак ужо сёння. Па краiне гэта — сотнi тысяч гектараў. Землi, непрыдатныя для сельскагаспадарчай апрацоўкi, варта засадзiць лесам.

А. Лукашэнка яшчэ раз звярнуў увагу кiраўнiцтва вобласцi на неабходнасць навядзення iдэальнага парадку на зямлi, асаблiва гэта датычыцца наваколля гарадоў i пасёлкаў. Таксама Прэзiдэнт крытыкаваў прысутных чыноўнiкаў за выбар гаспадарак, якiя ён наведвае. "Хопiць мяне вазiць па флагманах, я павiнен сустракацца з людзьмi там, дзе не ўсё так добра, як у гэтай гаспадарцы", — сказаў прэзiдэнт.

Таксама кiраўнiк дзяржавы запатрабаваў больш жорстка падыходзiць да тых кiраўнiкоў, якiя "завалiлi" работу СВК. "Такiя кiраўнiкi не павiнны перасесцi ў iншыя крэслы, а павiнны ўзяць рыдлёўку i працаваць", — заявiў А. Лукашэнка. Адпаведная прапанова ў блiжэйшы час павiнна легчы на стол кiраўнiка дзяржавы.

Падчас наведвання комплексу па дарошчваннi i адкорме буйной рагатай жывёлы СВК "Фёдараўскi" Прэзiдэнт даручыў мiнiстру сельскай гаспадаркi i харчавання Сямёну Шапiру разабрацца з коштам будаўнiцтва такiх комплексаў. Паводле слоў кiраўнiка мiнiстэрства, iх кошт не павiнен перавышаць 2 млрд рублёў, iнакш яны нiколi не акупяцца. "Мы не можам выкiдваць грошы, будаваць трэба танна i якасна, тым больш, што мы гэта ўжо ўмеем", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Аб выкарыстаннi ворных зямель гаспадаркi Прэзiдэнту дакладваў старшыня Дзяржаўнага камiтэта па маёмасцi Георгiй Кузняцоў. Сёння гэта ўсяго 56 працэнтаў. Яшчэ больш за 2 тысячы гектараў высокапрадукцыйнай зямлi можа вярнуцца ў севазварот пасля асушэння. На гэта спатрэбiцца каля двух гадоў. Да рэалiзацыi задачы Прэзiдэнт загадаў прыступiць неадкладна. "Зямля — 70 балаў!.. Гэта ж хоць на хлеб намазвай!" — адзначыў А. Лукашэнка. — І такiя землi ёсць не толькi на Брэстчыне. Вось сюды i варта ўкладваць грошы".

Падчас наведвання аграгарадка "Фядораўскi" Прэзiдэнт азнаёмiўся з iнфраструктурай, пацiкавiўся якасцю жыцця людзей. Сёння тут пражывае 1100 чалавек, сярод якiх — нямала моладзi, шматдзетных сем’яў. Вострыя пытаннi да кiраўнiка дзяржавы ў фядоранцаў практычна адсутнiчалi. Як паказвае вопыт такiх паездак, гэта першае сведчанне таго, што гаспадарка працуе стабiльна, а людзi маюць прыстойныя заробкi, адчуваюць клопат пра сябе. Так, абсалютна ўсе дзецi, якiя пражываюць у аграгарадку, штогод накiроўваюцца на аздараўленне, рэгулярна праходзяць дыспансэрызацыю. Амаль адзiнае, што хвалявала тутэйшых жыхароў, гэта падвядзенне газаправоду. А. Лукашэнка адзначыў, што на першым этапе газiфiкацыi Палесся блакiтнае палiва прыйшло ў райцэнтры, вёскi, якiя знаходзяцца паблiзу ад асноўнай веткi трубаправоду. Прэзiдэнт не выключыў, што ў блiжэйшай перспектыве газ дойдзе i да аграгарадкоў: "Пакуль нам удаецца вытрымлiваць цiск Расii i, нягледзячы на складанасць перамоў, атрымлiваць прыродны газ па цэнах, нiжэйшых за еўрапейскiя. Энерганосьбiты сёння дарагiя. Майце на ўвазе, што калi да вас прыйдзе газ, вы павiнны быць гатовымi за яго плацiць".

Адказваючы на пытанне аб узаемаадносiнах Беларусi з Украiнай, А. Лукашэнка заявiў, што там — нашы людзi, не чужая нам краiна. "Кiраўнiкi прыходзяць i сыходзяць, а народы застаюцца жыць на сваёй зямлi. Таму суседзям трэба дапамагаць, як гэта мы i робiм". Землi вакол нашай краiны павiнны ўтвараць не проста пояс добрасуседства, а пояс адзiнства. У дачыненнi да Украiны радуе i тавараабарот, якi стаў значна больш iнтэнсiўным у апошнi час i дасягнуў 2 млрд долараў. Прычым Беларусь больш прадае, чым закупляе. Асобныя пытаннi па гранiцах i некаторыя iншыя будуць вырашаны падчас блiжэйшай сустрэчы кiраўнiцтва краiн.

Сёння, у гадавiну аварыi на ЧАЭС, Аляксандр Лукашэнка наведае найбольш пацярпелыя ад тэхнагеннай катастрофы рэгiёны Гомельшчыны.

Сяргей ПРОТАС,

Столiнскi раён.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора пачалася двухдзённая рабочая паездка Прэзідэнта Беларусi Аляксандра Лукашэнкi ў Брэсцкую i Гомельскую вобласцi. Наведванне кiраўнiком дзяржавы р
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика