На выхадныя — да плюс 22
На выхадныя — да плюс 22
Пад уплывам моцнага антыцыклону ў суботу і нядзелю ў Беларусi захаваецца сонечнае, але кантрастнае надвор’е, — паведамiла рэдакцыi галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава. Ападкаў у гэтыя днi не прадбачыцца. Вецер няўстойлiвы, умераны. Тэмпература паветра ўначы пры ясным небе ад 0 да 6 цяпла, на тарфянiках месцамi замаразкi да мiнус 2 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да 16—22 цяпла. Цёплае сонечнае надвор’е захаваецца i ў пачатку наступнага тыдня. Згодна з доўгатэрмiновымi прагнозамi, у апошнiя днi месяца iснуе верагоднасць кароткачасовых дажджоў пераважна ў паўднёвай частцы краiны. Тэмпература паветра ўначы 3—9 градусаў, удзень 13—19 цяпла. Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пад уплывам моцнага антыцыклону ў суботу і нядзелю ў Беларусi захаваецца сонечнае, але кантрастнае надвор’е, — паведамiла рэдакцыi галоўны сiноптык Рэ |
|