На Дзень Перамогі можна піць дзе заўгодна
Як паведаміў 2 траўня падчас прэсавай канферэнцыі кіраўнік упраўлення ідэалогіі Мінгарвыканкаму Генадзь Курбека, ніякіх абмежаванняў для гандлёвых кропак 9 траўня мінскія ўлады ўводзіць не збіраюцца.
Паводле словаў чыноўніка, справа не ў абмежаваннях, а "у культуры ўжывання спіртовых напояў". ‑ Калі чалавек вельмі захоча напіцца, то ён знойдзе, дзе гэта зрабіць, — сказаў Генадзь Курбека. Што тычыцца самога святкавання Дня Перамогі, то, паводле галоўнага ідэолага, яны пройдуць ў "традыцыйным фармаце". Прэзідэнт разам з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны пройдзе ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Перамогі, дзе будуць ускладзеныя кветкі. Некаторых самых слабых на здароўе ветэранаў да плошчы будуць везці на 12 ўпрыгожаных ваенных УАЗах. Плануецца, што ў шэсці возьмуць удзел каля 6 тысяч чалавек. Яшчэ 20 тысячаў — у асноўным школьнікі і навучэнцы ПТВ — будуць назіраць за рухам ветэранаў з тратуараў уздоўж праспекта Незалежнасці. Кастусь Вансяцкі Первоисточник: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведаміў 2 траўня падчас прэсавай канферэнцыі кіраўнік упраўлення ідэалогіі Мінгарвыканкаму Генадзь Курбека, ніякіх абмежаванняў для гандлёвых кропак 9 траўня мінскія ўлады ўводзіць не збіраюцца.Паводле словаў чыноўніка, справа не ў абмежаваннях, а "у культуры ўжывання спіртовых напояў".‑ Калі чалавек...
|
|