Беларуская эканоміка будзе прадстаўлена ў Італii
Беларуская эканоміка будзе прадстаўлена ў Італii
7—8 мая 2008 года ў Мiлане — самым густанаселеным i квiтнеючым горадзе Iталii, сталiцы дзелавога жыцця, фiнансаў, моды i сродкаў масавай iнфармацыi, пройдуць Днi эканомiкi Беларусi ў Iтальянскай Рэспублiцы. Беларускую дэлегацыю, якая налiчвае больш за 50 чалавек, узначальвае вiцэ-прэм’ер Андрэй Кабякоў. У яе склад увайшлi кiраўнiкi Савета Мiнiстраў, Нацыянальнага банка, Мiнiстэрства фiнансаў Рэспублiкi Беларусь, такiх найбуйнейшых прадпрыемстваў, як Беларускi металургiчны завод, "Гарызонт", агракамбiнат "Дзяржынскi", "Мiнск-Крышталь", нацыянальны парк "Белавежскi", а таксама прадстаўнiкi аграэкатурызму. Пра значнасць "Дзён" сведчыць падтрымка iх правядзення з боку Ўрада Беларусi i вобласцi Ламбардыя, а таксама гандлёва-прамысловых палат нашай краiны i Мiлана, актыўны ўдзел у падрыхтоўцы бяруць пасольствы абедзвюх дзяржаў. Асноўны арганiзатар мерапрыемства — Белаграпрамбанк. — Гэта не выпадкова, — лiчыць старшыня праўлення банка Сяргей Румас. — Па маштабах дзейнасцi на мiжнародным фiнансавым рынку Белаграпрамбанк уваходзiць у лiк лiдараў сярод беларускiх банкаў, з’яўляецца заканадаўцам тэндэнцый у частцы пранiкнення на новыя рынкi капiталу, прымянення новых iнструментаў па прыцягненнi ў эканомiку краiны знешнiх крынiц рэсурсаў. ААТ "Белаграпрамбанк" першым адкрыў сваё прадстаўнiцтва ў Iтальянскай Рэспублiцы. Правядзенне Дзён эканомiкi Беларусi ў Iталii накiравана на развiццё супрацоўнiцтва нашай краiны з еўрапейскiмi партнёрамi. Праграмай Дзён эканомiкi Беларусi прадугледжана арганiзацыя сустрэч прадстаўнiкоў айчынных прадпрыемстваў з iтальянскiмi партнёрамi ў фармаце кантактна-кааператыўнай бiржы, правядзенне банкаўскай канферэнцыi з удзелам прадстаўнiкоў нацыянальных банкаў дзвюх краiн, iтальянскiх i еўрапейскiх банкаў, кiраўнiцтва нацыянальнага страхавога агенцтва SАСЕ, а таксама правядзенне перамоў афiцыйных асобаў Рэспублiкi Беларусь з iтальянскiмi калегамi па адпаведных накiрунках, у тым лiку па развiццi аграэкатурызму. Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
7—8 мая 2008 года ў Мiлане — самым густанаселеным i квiтнеючым горадзе Iталii, сталiцы дзелавога жыцця, фiнансаў, моды i сродкаў масавай iнфармацыi, п |
|