21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аўтасалон прыгажосцi

26.08.2009 10:11 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аўтасалон прыгажосцi

Відовiшча

У сталiчным Футбольным манежы радуюць вока наведвальнiкаў не толькi шыкоўныя машыны, але i чароўныя дзяўчаты

Апошнi Мiнскi аўтасалон развiтваецца прыгожа. Як мы ўжо паведамлялi, з наступнага года свята на вулiцы беларускiх аўтааматараў будзе праходзiць пад брэндам "Мотаршоў". Магчыма, таму арганiзатары з ААТ "Рэмарк" вырашылi наладзiць пад дахам сталiчнага Футбольнага манежа запамiнальнае вiдовiшча. I гэта iм удалося. Столькi шыкоўных машын на адной пляцоўцы ў Мiнску яшчэ не збiралася. А дзяўчаты, якiя прэзентавалi аўтамабiлi, маглi б скласцi дастойную канкурэнцыю ўдзельнiцам самых прэстыжных конкурсаў прыгажосцi. Многiя мужчыны, якiя прыйшлi на аўтасалон, гублялi галаву не ад бляску iншамарак, а ад хараства паненак. Ахвотнiкаў сфатаграфавацца з прыгажунямi было не менш, чым тых, хто iмкнуўся "ўвекавечыць" сябе за рулём машыны сваёй мары.

Зрэшты, мара пра ўласнае шыкоўнае аўто — не такая ўжо недасягальная. Паводле слоў кiраўнiка ААТ "Рэмарк" Дзмiтрыя Яроты, апошнiм часам прыкладна 80 працэнтаў новых машын беларусы набываюць у крэдыт. Зразумела, што не ўсiм па кiшэнi набыць нават у крэдыт, напрыклад, "BMW 760Li" за 106 500 еўра. Аднак на аўтасалоне вялiкi выбар i гэтак званых бюджэтных мадэляў, коштам ад 6 тысяч долараў. Усяго на Мiнскiм аўтасалоне сёлета прадстаўлена больш за 200 машын такiх марак, як "Аlfа Rоmео", "BMW", "Сitrоеn", "Fоrd", "KIА", "Lаnd Rоvеr", "Mitsubishi", "Nissаn", "Vоlkswаgеn" i шэраг iншых вядомых брэндаў.

Да таго ж, узважыць свае фiнансавыя магчымасцi можна не выходзячы з выставы. Тут разгарнулi свае пункты кансультацыi банкi, якiя найбольш ахвотна крэдытуюць пакупнiкоў аўто. Дастаткова запоўнiць адмысловую анкету i банкаўскiя спецыялiсты тут жа скажуць, на якую суму крэдыту можна разлiчваць.

Таксама варта завiтаць на Футбольны манеж i тым спадарам i спадарыням, у якiх не хапае грошай на аўтамабiль. На аўтасалоне сёлета прэзентуецца вялiкая колькасць матацыклаў, квадрацыклаў i ровараў. Айчыннае прадпрыемства "Мотавела" наладзiла выставу не толькi сучаснай прадукцыi, але i рарытэтных матацыклаў "Мiнск". Словам, на сёлетнiм Мiнскiм аўтасалоне ёсць на што i на каго паглядзець. Папулярнасць выставы агромнiстая. Арганiзатары прагназуюць, што яе наведаюць больш за 50 тысяч чалавек. Мяркуючы па першых днях працы выставы, калi не толькi пад дахам Футбольнага манежа, але i на прылеглай да яго тэрыторыi яблыку не было дзе ўпасцi, гэты прагноз спраўдзiцца. Дарэчы, па просьбе наведвальнiкаў, дзверы манежа будуць адчынены да 21 гадзiны. Але, тым не менш, варта паспяшацца. Бо ўжо 4 мая Мiнскi аўтасалон завершыцца i чарговага свята падобнага кшталту давядзецца чакаць цэлы год.

Мiкола ДЗЯБЁЛА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сталiчным Футбольным манежы радуюць вока наведвальнiкаў не толькi шыкоўныя машыны, але i чароўныя дзяўчаты
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика