Зона адчужэння Гомельскай вобласці будзе адкрыта для наведвання
Зона адчужэння Гомельскай вобласці будзе адкрыта для наведвання
У гэтым годзе наведаць месцы пахаванняў, што размешчаны ў зоне радыяцыйнага адчужэння i адсялення на тэрыторыi Гомельскай вобласцi, можна будзе на працягу трох дзён — з 4 па 6 мая. У гэты час уезд на тэрыторыi радыяцыйнага кантролю будзе ажыццяўляцца без спецыяльных пропускаў. Як паведамiў начальнiк упраўлення аховы правапарадку УУС Гомельскага аблвыканкама Юрый Селiванаў, людзям, якiя накiроўваюцца на могiлкi ў адселеныя вёскi, неабходна мець пры сабе дакументы, якiя засведчваюць асобу. На кантрольна-прапускных пунктах будуць фiксавацца даныя тых, хто ўязджае. Паводле слоў Юрыя Селiванава, штогод да больш чым 230 месцаў пахаванняў прыязджае звыш паўсотнi тысяч чалавек. У гэтыя днi асаблiвую актуальнасць набывае выкананне правiлаў пажарнай бяспекi, на што i звяртаюць увагу наведвальнiкаў супрацоўнiкi праваахоўных органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях. Алена САФРОНАВА, БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гэтым годзе наведаць месцы пахаванняў, што размешчаны ў зоне радыяцыйнага адчужэння i адсялення на тэрыторыi Гомельскай вобласцi, можна будзе на пра |
|