Ліквiдаваны "фальшываманетны двор"
Ліквiдаваны "фальшываманетны двор"
У Барысаве двое хлопцаў i дзяўчына спрабавалi разлiчыцца за праезд у "маршрутцы" падробленай купюрай. Паводле звестак УУС Мiнаблвыканкама, вадзiцель мiкрааўтобуса фальшыўку выявiў, але затрымаць зламыснiкаў не здолеў. Праўда, запомнiў iх прыметы i паведамiў у мiлiцыю. Праз некалькi гадзiн праваахоўнiкi арыштавалi ўсю тройцу. Падчас вобыску на iх кватэрах былi знойдзены падробленыя купюры вартасцю 50 тысяч, 20 тысяч, 10 тысяч i 500 беларускiх рублёў. Тут жа захоўвалiся i прылады працы фальшываманетчыкаў: сiстэмны блок i фотапрынтар, а таксама iншая камп’ютарная тэхнiка. Мiлiцыя ўстанавiла, што за мiнулы месяц гэты "фальшываманетны двор" выпусцiў не менш як 19 падробленых купюр беларускiх грошай. Мiкола ДЗЯБЁЛА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Барысаве двое хлопцаў i дзяўчына спрабавалi разлiчыцца за праезд у "маршрутцы" падробленай купюрай.
|
|