На радзiме хакея
На радзiме хакея
Сёння ў Квебеку хакеiсты нацыянальнай зборнай Беларусi правядуць свой першы матч на 72-м чэмпiянаце свету. Сапернiкамi нашай каманды стануць моцныя i тытулаваныя iгракi Швецыi. У складзе беларусаў праз тры гады перапынку з’явiўся адзiн з лепшых нападаючых расiйскай прэм’ер-лiгi Аляксей Калюжны, таксама да каманды павiнен далучыцца абаронца НХЛ Руслан Салей. Упершыню на чэмпiянаце свету сустрэчы абслугоўваюць ажно чатыры беларускiя суддзi — 2 рэферы i 2 лайнсмены. Расiяне едуць у Манчэстар, англiчане — у Маскву Пiцерскi "Зенiт" можа паўтарыць дасягненне маскоўскага ЦСКА трохгадовай даўнiны, калi армейцы сталi ўладальнiкамi Кубка УЕФА. У фiнале клубнага розыгрышу другога па значнасцi футбольнага трафея Еўропы чэмпiёны Расii сустрэнуцца з iгракамi шатландскага "Рэйнджэрс". Вырашальны паядынак адбудзецца 14 мая ў Манчэстары. Нагадаем вынiкi паўфiналаў: у матчы ў адказ "Зенiт" разграмiў на сваiм полi мюнхенскую "Баварыю" — 4:0 (вынiк першай гульнi 1:1), а "Рэйнджэрс" змог перамагчы iтальянскую "Фiярэнцiну" толькi ў серыi пенальцi — 4:2 (вынiк сустрэчы ў Глазга 0:0). У фiнал Лiгi чэмпiёнаў (пройдзе ў Маскве 21 мая) прабiлiся прадстаўнiкi прэм’ер-лiгi "Манчэстар Юнайтэд" i "Чэлсi". "МЮ" не пусцiў у галоўны матч Лiгi чэмпiёнаў iспанскую "Барселону" (0:0, 1:0), а "арыстакраты" — "Лiверпуль" (1:1, 3:2). Гарнякi цi трактаразаводцы? 18 мая на мiнскiм стадыёне "Дынама" тытул уладальнiкаў Кубка Беларусi па футболе разыграюць сталiчны МТЗ-РІПА i салiгорскi "Шахцёр". Трактаразаводцы двойчы перамаглi барысаўскi БАТЭ — 2:1 дома i 4:2 у гасцях, а гарнякi выйгралi ў мiнскага "Дынама" — 3:2 на выездзе, 1:0 на сваiм полi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ў Квебеку хакеiсты нацыянальнай зборнай Беларусi правядуць свой першы матч на 72-м чэмпiянаце свету. Сапернiкамi нашай каманды стануць моцныя i |
|