Велiкоднае пахмелле
Велiкоднае пахмелле
За "постсвяточныя" суткi на дарогах Беларусi затрымана амаль у 2 разы больш нецвярозых вадзiцеляў, чым звычайна. Так, паводле звестак упраўлення Дзяржаўтаiнспекцыi МУС краiны, за памянёны перыяд выяўлена 248 п’яных асобаў, якiя кiравалi транспартнымi сродкамi. Як падкрэслiлi ў ДАІ, гэта своеасаблiвы "сумны рэкорд", бо звычайна ў будзень за рулём затрымлiваюць 130—160 выпiвохаў. Менавiта па iх вiне нярэдка адбываюцца дарожна-транспартныя здарэннi. За мiнулыя суткi зафiксавана 27 ДТЗ, у вынiку якiх 7 чалавек загiнулi i 29 — паранены. Ненадзейная схованка Невядомы злодзей украў у непрацуючага жыхара сталiцы 30 тысяч долараў. Паводле звестак упраўлення ўнутраных спраў Мiнскага аблвыканкама, пацярпелы захоўваў такую вялiзную суму грошай у сваёй хаце ў вёсцы Зялёны Луг, што паблiзу сталiцы. Злачынца трапiў у жыллё праз акно. Адметна, што злодзей не пагрэбаваў таксама i адзеннем, а яшчэ прыхапiў 500 м электрычнага кабелю. Мiкола ДЗЯБЁЛА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За "постсвяточныя" суткi на дарогах Беларусi затрымана амаль у 2 разы больш нецвярозых вадзiцеляў, чым звычайна.
|
|