Сяргей Сцяпашын: "вяртанне слуцкіх паясоў з Расii ў Беларусь шляхам абмену каштоўнасцямi магчым
Сяргей Сцяпашын: "вяртанне слуцкіх паясоў з Расii ў Беларусь шляхам абмену каштоўнасцямi магчыма"
Перадача калекцыi слуцкiх паясоў з Дзяржаўнага гiстарычнага музея Расii ў Нацыянальны мастацкi музей Беларусi ў пастаяннае валоданне ў абмен на беларускiя музейныя каштоўнасцi, якiя ўяўляюць iнтарэс для расiян, магчымы ў блiжэйшай перспектыве. Аб гэтым 5 мая паведамiў журналiстам старшыня Падлiковай палаты РФ Сяргей Сцяпашын, якi прымаў удзел у адкрыццi выставы слуцкiх паясоў у Мiнску. "Шчыра кажучы, мне шкада, што даводзiцца гаварыць аб абмене, таму што я хацеў бы, каб расiяне i беларусы жылi ў адной краiне i былi адным народам. Але тым не менш я разумею, што абмен — гэта нармальная формула", — адзначыў Сяргей Сцяпашын. Паводле яго слоў, адпаведнае рашэнне можа быць абмеркавана ўжо ў блiжэйшай будучынi, у час вiзiту, якi плануецца, Уладзiмiра Пуцiна ў Беларусь у якасцi прэм’ер-мiнiстра Расii. "Сапраўды, у Беларусi ёсць тое, што цiкава для нас. I я разумею, што слуцкiя паясы — гэта для беларусаў не проста гiстарычныя рэлiквii, а частка нацыянальнай душы. Няхай гэта прыгажосць, што ўяўляе сiнтэз многiх культурных традыцый — вiзантыйскай, заходнееўрапейскай i ўласна беларускай, захоўваецца ў нашых беларускiх братоў", — рэзюмаваў кiраўнiк Падлiковай палаты РФ. Дзяржаўны гiстарычны музей Расii прадаставiў восем слуцкiх паясоў i два iх фрагменты на працяглае экспанаванне Нацыянальнаму мастацкаму музею Беларусi. Кар. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Перадача калекцыi слуцкiх паясоў з Дзяржаўнага гiстарычнага музея Расii ў Нацыянальны мастацкi музей Беларусi ў пастаяннае валоданне ў абмен на белару |
|