У Беларусі зменшаны страхавыя ўзносы пры страхаваннi транспартных сродкаў
У Беларусі зменшаны страхавыя ўзносы пры страхаваннi транспартных сродкаў
Гэта прадугледжана ўказам Прэзідэнта краіны № 236 ад 28 красавiка, якi ўнёс змяненнi i дапаўненнi ва ўказы, якiя рэгулююць парадак i ўмовы асобных вiдаў страхавання. Якiя ўмовы абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасцi ўладальнiкаў транспартных сродкаў, а таксама добраахвотнага страхавання наземных транспартных сродкаў (КАСКО) зменены, для якiх мэтаў быў распрацаваны гэты дакумент, карэспандэнту БЕЛТА расказаў генеральны дырэктар Беларускага бюро па транспартным страхаванні Пётр Кучэрын. У прыватнасцi прынята рашэнне аб знiжэннi страхавых узносаў па большасцi тыпаў транспартных сродкаў (20 тыпаў). У асноўным знiжэнне закранула транспартныя сродкi, якiя належаць транспартным кампанiям, а таксама сельскагаспадарчым прадпрыемствам. Так, тарыфы на страхаванне грузавых прычэпаў i прычэпаў-дач да легкавых аўтамабiляў зменшаны на 50 працэнтаў; грузавых i грузапасажырскiх аўтамабiляў грузападымальнасцю ад 1 т да 2 т уключна, ад 2 т да 8 т, ад 8 т да 15 т, ад 15 т да 25 т i звыш 25 т — на 10 працэнтаў; цягачоў — на 16 працэнтаў; колавых трактароў i дарожных машын магутнасцю да 50 к.с. уключна — на 40 працэнтаў, ад 50 к.с. да 200 к.с. i звыш 200 к.с. — на 20 працэнтаў. Акрамя таго, на 70 працэнтаў знiжаны страхавыя ўзносы для прычэпаў i паўпрычэпаў да грузавых аўтамабiляў i трактароў грузападымальнасцю ад 5 т да 10 т уключна i ад 10 т да 20 т; звыш 20 т — на 50 працэнтаў, для матацыклаў, мотакалясак i мотаролераў з рабочым аб’ёмам рухавiка да 150 куб.см i ад 150 куб.см да 750 куб.см — на 20 працэнтаў. Зменшаны на 15 працэнтаў тарыфы для аўтобусаў з колькасцю пасадачных месцаў да 20, ад 21 да 40 уключна i звыш 40. Указам павялiчаны ўзносы для транспартных сродкаў, якiя найбольш часта ўчыняюць ДТЗ, у прыватнасцi, для легкавых аўтамабiляў замежнай вытворчасцi з аб’ёмам рухавiка ад 2500 да 3500 куб.см — на 22 працэнты, з аб’ёмам звыш 3500 куб.см — на 20 працэнтаў, легкавых аўтамабiляў-таксi — на 15 працэнтаў, грузавых аўтамабiляў грузападымальнасцю да 1 т — на 15 працэнтаў, матацыклаў з аб’ёмам рухавiка звыш 750 куб.см — на 250 працэнтаў, маршрутных таксi — на 52 працэнты. Некалькi павысiлiся страхавыя ўзносы для гарадскога транспарту — тралейбусаў i трамваяў — на 20 працэнтаў. Памер карэкцiруючага каэфiцыента для грамадзян, якiя пражываюць у Мiнску i Мiнскiм раёне, павялiчаны з 1,3 да 1,5. У астатнiх рэгiёнах рэспублiкi карэкцiруючыя каэфiцыенты засталiся нязменнымi. Указам таксама ўрэгулявана пытанне чарговасцi страхавых выплат страхоўшчыкамi ў выпадку, калi рызыкi застрахаваны па добраахвотным страхаванні наземных транспартных сродкаў (КАСКО) i па абавязковым страхаванні грамадзянскай адказнасцi ўладальнiкаў транспартных сродкаў. Пры наяўнасцi названых дагавораў шкода, прычыненая пацярпеламу ў вынiку дарожна-транспартнага здарэння, у першую чаргу кампенсуецца па дагавору абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасцi ўладальнiкаў транспартных сродкаў. "Калi ў пацярпелага ёсць акрамя абавязковага дагавора яшчэ i КАСКО, а ў вiнаватага абавязковы дагавор, тады ўстаноўлена наступная схема: перш чым iсцi да свайго страхоўшчыка па КАСКО, калi пацярпелы хоча выкарыстаць гэты дагавор, ён павiнен спачатку атрымаць пэўную суму страхавой кампенсацыi ў кампанii-страхоўшчыка вiнаватага, а астатнюю суму, якой не хапае на рамонт, атрымаць у страхоўшчыка па КАСКО", — растлумачыў Пётр Кучэрын. Каб стымуляваць аўтаўладальнiкаў да безаварыйнай эксплуатацыi аўтамабiляў, узмоцнена сiстэма скiдак i надбавак. Раней, калi аўтаўладальнiк ездзiў год без ДТЗ, то ад сумы страхавога ўзносу аднiмалася 10 працэнтаў. Такiм чынам, калi на працягу пяцi гадоў чалавек ездзiў безаварыйна, то ён атрымлiваў 50-працэнтую скiдку. Калi трапляў у ДПЗ, то дабаўлялася толькi 20 працэнтаў. Цяпер, калi аўтаўладальнiк мае скiдку 50 працэнтаў, то дастаткова адной аварыi — i ўся скiдка абнуляецца. Такi метад павiнен павысiць бяспеку руху на нашых дарогах. Таксама ўказам лiквiдавана норма, згодна з якой страхоўшчык меў права правяраць, цi сапраўды пацярпелы замянiў пашкоджаныя ў ДТЗ дэталi. У мiнулым годзе Рэспублiка Беларусь пераведзена са статусу транзiтнага (часовага) у статус поўнага (пастаяннага) члена мiжнароднай сiстэмы страхавання аўтаграмадзянскай адказнасцi "Зялёная картка". У сувязi з гэтым унесены шэраг змяненняў i дапаўненняў, якiя датычацца прадастаўлення беларускiм страхоўшчыкам права заключаць дагаворы страхавання "Зялёная картка" не толькi ў адносiнах да беларускiх транспартных сродкаў, але i зарэгiстраваных у краiнах, якiя не ўваходзяць у гэту сiстэму. Алена САЛАНЕНКА, БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта прадугледжана ўказам Прэзідэнта краіны № 236 ад 28 красавiка, якi ўнёс змяненнi i дапаўненнi ва ўказы, якiя рэгулююць парадак i ўмовы асобных вiд |
|