"А праблем у нас меней не стане?"
"А праблем у нас меней не стане?"
Ёсць пытанне Верная прымета: з надыходам цяпла на радзіму вяртаюцца птушкi, а на дачы — дачнiкi. Для таго, каб капаць, сеяць, палоць — вырошчваць садавiну i гароднiну, каб мацаваць харчовую бяспеку краiны. Справа гэта, згадзiцеся, важная, вартая падтрымкi, але ж пакуль... Для дачнiкаў вораг нумар адзiн — злодзей. Толькi i чуеш — там узламалi дзверы, там залезлi праз вокны, там укралi тое, там гэта... Бываюць выпадкi, што зладзеяў ловяць, але якi толк: з iх жа, як правiла, нiчога не возьмеш. Ды i як палiчыць урон? Да прыкладу, яны, ганяючыся за каляровымi металамi, укралi рассейвальнiкi з газавай плiты. Зарабiлi на гэтым на сотнi рублёў, дачнiку ж бяды — на сотнi тысяч. Бо плiты на лецiшчах пераважна старыя, запасных частак да iх не купiш. Значыць, застаецца купляць плiту. Адчуваеце, у якую праблему вылiваецца дробязны крадзеж? Не лягчэй i ад буйнога. Мусiць, у кожным раёне цяпер з’явiлiся прадпрымальнiкi — скупшчыкi металаў i, адпаведна, зборшчыкi, якiя вельмi любяць аб’язджаць садовыя ўчасткi i збiраць там усё, што "дрэнна ляжыць": бочкi для вады, ванны, агароджы, кавалкi труб... Кожная з украдзеных рэчаў, стань яе ацэньваць, "пацягне" на капейкi. А паспрабуй потым купiць новую (кажу гэта, як чалавек, якога сем разоў абкрадалi) — патрацiш тысячы. Крыўдна, што "раскручваюць" на дадатковыя расходы i сучасныя законы. Землi для садовых таварыстваў выдзялялiся самыя непрыдатныя — кар’еры, хмызнякi, крутыя схiлы... Чаго каштавала прывесцi iх да ладу, зрабiць так, каб нешта расло, колькi грошай, часу i сiлаў аднялi пабудовы. Цяпер усё гэта трэба трацiць зноў — каб аформiць паперы. А самае крыўднае, што праблем ад гэтага меней не стане: як абкрадалi нас, так, падобна, i будуць. В.Д. Кабачэўскi, г. Орша.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Верная прымета: з надыходам цяпла на радзіму вяртаюцца птушкi, а на дачы — дачнiкi. Для таго, каб капаць, сеяць, палоць — вырошчваць садавiну i гародн
|
|