Чаму рамонак — дэфіцыт?
Чаму рамонак — дэфіцыт?
У вiцебскi карпункт "Звязды" звярнулася па дапамогу наша чытачка з Вiцебскага раёна. Галiна Лебедзева папрасiла растлумачыць адсутнасць у аптэках рамонку i ваўчкоў. — Нават у Вiцебску гэтыя травы не прадаюцца. Няўжо ў нас звычайны рамонак стаў лiчыцца рэдкай раслiнай? — цiкавiлася чытачка. — Муж, якi працуе ў абласным цэнтры, некалькi тыдняў хадзiў па аптэках. "I не шукайце, дарма час патрацiце, няма", — адказвалi яму. Не было рамонку i ваўчкоў нi ў аптэках "Фармацыi", нi ў недзяржаўных . А ў нас маленькая дачка. Яе купаць трэба, для чаго неабходны рамонак. Па каментарый я звярнуўся спачатку ва ўпраўленне па ахове здароўя Вiцебскага аблвыканкама. Галоўны спецыялiст па лекавым забеспячэннi ўпраўлення Нiна Туркова адзначыла, што, сапраўды, названыя медыцынскiя прэпараты былi ў дэфiцыце. Але пытанне ўжо вырашаецца. Звязана было гэта з тым, што iх не пастаўлялi айчынныя i замежныя пастаўшчыкi. Зараз той жа рамонак ужо прадаюць у аптэках "Фармацыi". Што датычыцца недзяржаўнай аптэчнай сеткi, Нiна Анатольеўна толькi падкрэслiла, што гэтыя структуры не падпарадкоўваюцца ўпраўленню. Толькi рэгiструюцца ў Мiнiстэрстве аховы здароўя. Трэба чытачцы тэлефанаваць самой па камерцыйных iнфармацыйных аптэчных службах. У дзвюх недзяржаўных аптэках "Смаленскага рынку" карэспандэнту "Звязды" растлумачылi, што дэфiцыт гэты назiраецца ўжо не першы год. Сёлетняя прычына? У беларускiх вытворцаў, паводле слоў фармацэўтаў аптэк, закончылася сыравiна, польскi партнёр меў праблемы на мытнi, а ўкраiнскi чамусьцi не паставiў вышэйназваныя травы. Патэлефанаваўшы ў даведачную службу "Фармацыi" — "169", я атрымаў iнфармацыю пра тое, што рамонак ужо ёсць у некалькiх дзяржаўных аптэках. Што датычыцца ваўчкоў, гэтая траўка таксама ёсць, але не ў ва ўсiх аптэках i не ў пакетах. Намеснiк генеральнага дырэктара — начальнiк аддзела арганiзацыi лекавага забеспячэння УП "Фармацыя" Таццяна Барай адзначыла, што рамонак на айчынным рынку перапрацоўваюць толькi дзве фiрмы. Пастаўкi сiстэме "Фармацыi" таксама ажыццяўляюць партнёры з Польшчы, Расii. "Проста ад iх не было адпаведных прапаноў на пастаўкi", — канстатавала Таццяна Юзэфаўна. — А на пастаўшчыкоў мы ўплываць не можам. Яны самi вырашаюць пытаннi набыцця, перапрацоўкi i фасоўкi лекавай сыравiны". Няўжо нявыгадна ў дастатковай колькасцi вырабляць такую вельмi запатрабаваную прадукцыю? Гэта сiмвалiчны зварот да айчынных вытворцаў. Калi рынак патрабуе канкрэтны тавар, трэба яго вырабляць i пастаўляць. Зарабляць адпаведна. Такi "прымiтыўны" закон рынкавай эканомiкi. Аляксандр ПУКШАНСКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вiцебскi карпункт "Звязды" звярнулася па дапамогу наша чытачка з Вiцебскага раёна. Галiна Лебедзева папрасiла растлумачыць адсутнасць у ап
|
|