21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Днi адраджэння

26.08.2009 10:11 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Днi адраджэння

Гісторыя ў асобах

Для 89-гадовага Валянцiна Несцерава Дзень Перамогi — свята балючае. Таму што Вялiкая Айчынная адняла дваiх братоў: аднаго, лётчыка, падбiлi над Балтыкай, другi, радавы, загiнуў на Арлоўска-Курскай дузе. Трэцяму — танкiсту пашчасцiла пажыць у мiрны час. Сам жа Валянцiн Аляксандравiч трапiў на фронт толькi ў сярэдзiне вайны.

Ураджэнец Урала, Валянцiн Несцераў скончыў Свярдлоўскi будаўнiчы тэхнiкум. Выпускнiка адразу прызвалi ў Ленiнград, на кароткатэрмiновыя курсы ўдасканалення iнжынераў i будаўнiкоў Ваенна-марскога флоту, адкуль у званнi ваеннага тэхнiка другога ранга накiравалi ў Магадан — умацоўваць Цiхаакiянскае ўзбярэжжа ў сувязi з магчымай агрэсiяй з боку Японii. Як толькi стала вiдавочна, што Японiя не пагражае Савецкаму Саюзу, Несцерава перакiнулi ва Ўладзiвасток, адтуль — у Наўгародскую вобласць. У складзе 21-й асобнай марской брыгады 1-й ударнай армii Паўночна-Заходняга фронту камандзiр сапёрнага ўзвода ў 1943 годзе прыняў першы бой...

— На той момант патрэбны былi страявыя афiцэры, i таму мяне накiравалi на курсы камандзiраў рот i батальёнаў "Стрэл" у Свярдлоўск, — расказвае Валянцiн Аляксандравiч. — Раптам абвастрыўся апендыцыт. Аперацыя прайшла не надта паспяхова, пачаўся перытанiт. Ледзь Богу душу не аддаў... Праляжаў у шпiталi сем месяцаў. Накiравалi мяне ў Казахстан на гразелячэнне. I... камiсавалi з армii, прызначылi iнвалiднасць...

Несцераў вярнуўся на радзiму, у Свярдлоўскую вобласць, дзе не паспеў уладкавацца ваенруком у адно з вучылiшчаў, як праз пару месяцаў, на пачатку 1944-га, яму прапанавалi службу ў органах дзяржаўнай бяспекi. Планавалася, што добра падрыхтаваны афiцэр будзе навучаць беларускiх партызан дыверсiйнай i падрыўной справе. Аднак фронт на той час iмклiва кацiўся на захад, i неабходнасць у навучаннi адпала. Давялося ехаць у Добруш, рамантаваць... кароўнiкi. Але ў хуткiм часе ад фашысцкiх захопнiкаў быў вызвалены зруйнаваны Мiнск, i Валянцiн Аляксандравiч прыступiў да адраджэння беларускай сталiцы.

Першым жа заданнем стала аднаўленне разбуранай загараднай рэзiдэнцыi (цяпер гэта — дзiцячы садок у Сцяпянцы) мiнiстра дзяржбяспекi БССР Лаўрэнцiя Цанавы. У час вайны ён кiраваў асобымi аддзеламi Заходняга i Цэнтральнага франтоў, быў намеснiкам камандуючага 2-м Беларускiм фронтам. Патрабавальны, бескампрамiсны, жорсткi чалавек меў дзве "слабасцi": Грузiя i ўсё, што з ёю звязана, i футбол.

— Неяк пасля тэнiснай гульнi з яго сынам Гiвi мяне запрасiлi на абед, — узгадвае Валянцiн Аляксандравiч. — Сабе Цанава налiў "цынандалi", мне — каньяку. Мiнiстр паважаў толькi грузiнскае вiно. I белых барашкаў... Калi аднойчы такога не знайшлося, камендант перафарбаваў чорнага... А падчас афармлення стадыёна "Дынама" мiнiстр запатрабаваў высадзiць вiнаград i самыя розныя каўказскiя дрэвы. Цанава, дарэчы, сам мяняў футбалiстаў, якiя, на яго думку, дрэнна згулялi матч. Увогуле ж добра да iх ставiўся. Каманда нават трэнiравалася на яго адноўленай рэзiдэнцыi, якую яшчэ называлi Белай дачай. Неяк футбалiсты паскардзiлiся, што iх дрэнна кормяць, маўляў, малавата масла i цукру. Цанава загадаў перадаць камандзе мяшок цукру i скрыню сметанковага масла. Па яго распараджэннi была пабудавана i брэзентавая веранда для адпачынку iгракоў...

Разбiраўся Цанава i ў архiтэктурна-будаўнiчай справе. Так, аднаўленне ўсё той жа дачы Несцераў ажыццяўляў iнтуiтыўна, паколькi нiякiх чарцяжоў не захавалася. На свой густ зрабiў i мiжпакаёвыя перагародкi, якiя мiнiстр загадаў тэрмiнова перарабiць, маўляў, што ты мне тут краты "вылепiў"?

Пасля загараднага дома рэканструяваў Несцераў незлiчоную колькасць аб’ектаў, напрыклад, дамы i будынкi, што па сёння стаяць на плошчы Перамогi, вулiцах К. Маркса, Камсамольскай, Кiрава, будаваў i стадыён "Дынама", i драўляны цырк на тэрыторыi цяперашняга парку Горкага, i адмiнiстрацыйныя карпусы КДБ, i клуб iмя Ф.Э. Дзяржынскага, якi днямi адзначыў сваё 60-годдзе.

Мiж iншым, ужо ў 1948 годзе тут працавалi гурткi i секцыi — музыкi, спеваў, кройкi i шыцця, замежных моў, бiльярда i валейбола. У клубе паказвалi кiно, прычым нават пасля поўначы. Паркетная пляцоўка з’яўлялася... элiтнай дыскатэкай, самымi спакойнымi ў горадзе танцамi. Гучаў вальс, факстрот, танга... На сцэне спявалi многiя тагачасныя "зоркi"... Цяпер танцаў няхай сабе i няма, але канцэртныя праграмы працягваюцца па прычыне цудоўнай акустыкi, што важна для выступоўцаў, i камфортнай тэмпературы паветра ў памяшканнi (дзякуючы ўнiкальнай сiстэме вентыляцыi), што падабаецца слухачам.

Пасля забаўляльных цi працоўных мерапрыемстваў у клубнай зале ўладарыць цiшыня — ажывае гiсторыя. У гэты момант можна ўважлiва разгледзець другi варыянт рэльефнай столi. Першапачатковы "малюнак" нагадаў Цанаве свастыку. Палонным немцам, прыцягнутым да аднаўленчых работ у краiне, якую яны так старанна вынiшчалi, было загадана перарабiць няўдалы "арнамент"... На партале i цяпер знаходзяцца круглыя барэльефы з выявамi балерын, прататыпамi якiх паслужылi сапраўдныя артысткi Тэатра оперы i балета... Тэрмiновае адраджэнне адразу пасля свайго з’яўлення на свет давялося перажыць велiзарнай, каванай люстры. Несцераў заахвоцiў рыжскiх умельцаў выканаць заказ за тры днi. Аднак па дарозе цэнтральнае шкло разбiлася. Каб пазбегнуць непрыемнасцяў, давялося перахiтрыць Цанаву, якому, вядома ж, данеслi аб казусе, i тэрмiнова раздабыць аналаг у оперным тэатры.

— На пачатку будаўнiцтва клуба я быў старшым iнжынерам, а напрыканцы — ужо намеснiкам начальнiка гаспадарчага ўпраўлення МДБ па будаўнiцтве, — тлумачыць Валянцiн Аляксандравiч. — Работа была вельмi цяжкай. Я быў на аб’ектах з 8 да 3—4 гадзiн ранiцы. Захварэў на туберкулёз. Мяне накiравалi палячыцца... кумысам, у Башкiрыю. Урачы сказалi: трэба шукаць больш лёгкую работу. Я так i перадаў Цанаве. На нейкi час мне далi больш лёгкi накiрунак — узначалiў гаспадарчы аддзел у Магiлёве. Адраджаў будынкi Быхава, Шклова... А праз два гады мяне зноў вярнулi ў Мiнск, толькi замест упраўлення тады ўжо стварылi гаспадарчы аддзел, дзе я дапрацаваў да пенсii...

...Штогод 9 Мая Валянцiн Аляксандравiч разам з жонкай крочыць да Вечнага агню, каб аддаць данiну памяцi балюча-пякучым падзеям — гiбелi братоў. У гэты дзень за святочным сталом збiраюцца жонка, сыны, нявесткi, унукi, некаторыя сябры i знаёмыя. Дом напаўняецца жывымi кветкамi. Жыццё працягваецца. Жыццё Несцеравых i жыццё Беларусi, адроджанай у тым лiку і гэтым трывалым рускiм.

Святлана БАРЫСЕНКА.

Фота з архiва КДБ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для 89-гадовага Валянцiна Несцерава Дзень Перамогi — свята балючае. Таму што Вялiкая Айчынная адняла дваiх братоў: аднаго, лётчыка, падбiлi над Балтык
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика